Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • telegram facebook https://www.instagram.com
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
    • Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
16.12.2024

Кліматычная характарыстыка восені 2024

Сярэдняя па краіне тэмпература паветра за восеньскі сезон 2024 года была на 2,5°С вышэй за кліматычную норму і склала +9,5°С. Восень бягучага года заняла 2 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага сезона, пачынаючы з 1881 года.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра за восеньскі сезон
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі 
за перыяд 1991-2024 гадоў

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 2,0 да 3,0°С. 
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Магілёўскай вобласці (у сярэднім па вобласці 2,8°С), у Брэсцкай вобласці адхіленні былі найменшымі (2,0°С).
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра восеньскага сезону
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Максімальная тэмпература паветра восеньскага сезону (+32,0°C) адзначана 1 верасня на станцыі Кастрычнік. Мінімальная тэмпература паветра за сезон адзначана на станцыі Ашмяны 23 лістапада і склала -8,8°С.
Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх восеньскіх месяцаў была вышэйшай за норму.
Сярэдняя тэмпература паветра па месяцах восені 2024 года 
і кліматычная норма па тэрыторыі Беларусі

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за верасень 2024 года склала +17,5°С, што вышэй за кліматычную норму на 4,8°с. Верасень бягучага года заняў 1 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага за ўвесь перыяд назіранняў.

З 19 па 29 верасня па ўсёй тэрыторыі краіны ажыццявіўся ўстойлівы пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз +15°C у бок паніжэння, што на дзве-тры дэкады пазней сярэдніх шматгадовых тэрмінаў. 
Максімальнага значэння за гэты месяц (+32,0°С) тэмпература паветра дасягнула днём 1 верасня на станцыі Кастрычнік. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Лынтупы 30 верасня і склала +0,8°С.
У верасні на большай частцы тэрыторыі рэспублікі максімальныя тэмпературы паветра дасягала +27°C, а на поўдні і паўднёвым усходзе яны склалі +28 +30°C і больш. У гэты перыяд былі зарэгістраваны працяглыя хвалі цяпла па ўсёй тэрыторыі рэспублікі. У цэнтральнай, паўночнай і паўночна-ўсходняй частках рэспублікі працягласцю ад 9 да 27 дзён, у заходняй, паўднёва-заходняй і паўднёва-ўсходняй частках рэспублікі назіралася некалькі хваляў цяпла з канца жніўня па 9 верасня і з 14 па 27 верасня працягласцю ад 6 да 14 дзён.

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за кастрычнік 2024 года склала +8,3°С, што вышэй за кліматычную норму на 1,5°С. Кастрычнік бягучага года заняў 9 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года.
Устойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 10ºС ў бок паніжэння (заканчэнне перыяду актыўнай вегетацыі) ажыццявіўся па паўднёвай палове тэрыторыі рэспублікі 12-13 кастрычніка, гэта на адзін-два тыдні пазней сваіх звычайных тэрмінаў, на паўночным усходзе рэспублікі пераход адбыўся 5 кастрычніка, што пазней на 8-11 дзён. Па поўначы і паўночным захадзе рэспублікі - ў канцы верасня ў тэрміны блізкія да звычайных.
Максімальнага значэння (+23,6°C) тэмпература паветра дасягнула днём 10 кастрычніка на станцыі Пінск. Мінімальная тэмпература паветра зарэгістравана на станцыі Бабруйск 20 кастрычніка і склала -5,0°С.

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за лістапад 2024 года склала +2,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 1°С. Устойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +5°C у бок паніжэння (заканчэнне вегетацыйнага перыяду) на большай частцы тэрыторыі краіны ажыццявіўся ў пачатку лістапада, што пазней звычайнага на 4-11 дзён.  
Максімальнага значэння (+15,9°C) тэмпература паветра дасягнула 1 лістапада на станцыі Пружаны. Мінімальная тэмпература паветра за месяц адзначана на станцыі Ашмяны 23 лістапада і склала -8,8°С.

За восеньскі сезон 2024 года ў сярэднім па Беларусі выпала 111 мм ападкаў, што складае 72% кліматычнай нормы. Восень 2024 года ўвайшла ў 20 самых сухіх сезонаў, пачынаючы з 1945 года, заняўшы 16 месца. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 50-75% кліматычнай нормы ападкаў.
Адхіленне ( % ) сумы ападкаў за восеньскі сезон
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

У абласным разрэзе найбольшая за сезон колькасць ападкаў выпала ў Віцебскай вобласці - 127 мм або 74% кліматычнай нормы. Найменшая колькасць адзначана ў Гродзенскай і Брэсцкай абласцях – у сярэднім па кожнай вобласці выпала 102 мм і 103 мм або 67% і 73% нормы адпаведна.
Колькасць ападкаў за восень 2024 года і кліматычная норма
па абласцях і тэрыторыі Беларусі

Ападкі на працягу сезона выпадалі нераўнамерна. Значны дэфіцыт увільгатнення назіраўся ў верасні (выпала 47% нормы), у лістападзе таксама назіраўся недабор ападкаў (выпала 74% нормы), а ў кастрычніку выпала каля нормы ападкаў.
Колькасць ападкаў па месяцах восені 
і кліматычная норма 2024 года па тэрыторыі Беларусі

У верасні ў сярэднім па рэспубліцы выпала 26 мм ападкаў, што склала 47% кліматычнай нормы. Верасень 2024 года заняў 8 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага сухога да самага вільготнага, пачынаючы з 1945 года. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 40-80% нормы ападкаў. На станцыях Полацк, Докшыцы, Мсціслаў і Касцюковічы быў абноўлены гістарычны месячны мінімум сумы ападкаў. На фоне недабору ападкаў на крайнім паўднёвым захадзе адзначаўся іх лішак. На станцыі Брэст абноўлены гістарычны сутачны максімум ападкаў (81 мм). 

За кастрычнік у сярэднім па рэспубліцы выпала 51 мм ападкаў, што склала 94% кліматычнай нормы. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 75-125% кліматычнай нормы ападкаў. 
За лістапад у сярэднім па рэспубліцы выпала 34 мм ападкаў, што склала 74% кліматычнай нормы. Ападкі па тэрыторыі краіны распаўсюджваліся нераўнамерна. Адзначалася павелічэнне аб'ёму ападкаў з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад 50-75% кліматычнай нормы да 100-125% кліматычнай нормы адпаведна.

У асобныя суткі сезона месцамі адзначаліся навальніцы, туманы, у канцы сезона - галалёдныя з'явы. У пачатку восені дажджы насілі ліўневы характар, месцамі дасягалі крытэра небяспечнай з'явы: 14 верасня ў раёне МС Брэст назіраўся вельмі моцны дождж з колькасцю ападкаў 62 мм, у раёне ГП Малыя Радванічы выпала 53,2 мм, на ГП Навасёлкі выпала 61,5 мм ападкаў. У лістападзе ападкі перайшлі ў змешаную фазу і выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. На працягу лістапада снежнае покрыва неаднаразова ўсталёўвалася і разбуралася. Звычайна ўстойлівы снежны полаг на большай частцы тэрыторыі рэспублікі кладзецца ў другой дэкадзе снежня. Максімальная вышыня снегу склала 22 см і назіралася 23 лістапада на станцыі Касцюковічы. У апошнія дні восені снежнае покрыва практычна паўсюдна адсутнічала, за выключэннем асобных станцый, дзе яго вышыня склала ад менш за 0,5 см да 8 см (Мсціслаў). 
На працягу сезона адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру (24 м/с) зарэгістравана на станцыях Слаўгарад, Навагрудак (2 лістапада) і Горкі, Клічаў (4 лістапада).
 Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024