Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
08.06.2021

Кліматычная характарыстыка вясны 2021 года

Сярэдняя тэмпература паветра за вясну 2021 года склала ў сярэднім па краіне +6,6°С, што ніжэй за кліматычную норму на 0,3°С.
Адмоўная анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны, за выключэннем Віцебскай вобласці, на тэрыторыі якой сярэднямесячная тэмпература паветра адпавядала кліматычнай норме. Максімальныя адмоўныя адхіленні сярэдняй тэмпературы паветра за сезон адзначаны ў Брэсцкай вобласці (у сярэднім па вобласці -0,5°С).
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра за вясну
ад кліматычнай нормы па Рэспубліцы Беларусь

Тэмпературны рэжым на працягу сезона быў неаднародным: сярэдняя тэмпература паветра ў сакавіку была вышэй нормы, красавік і май былі халоднымі. 
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
за месяцы вясновага сезону 2021 года па Рэспубліцы Беларусь

Сярэдняя тэмпература паветра па Беларусі ў сакавіку 2021 года склала +1,1°С, што вышэй за кліматычную норму на 0,9°С.
Мінімальнае значэнне тэмпературы паветра за вясну зарэгістравана 6 сакавіка на станцыі Езярышча (-17,9°С).
Устойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 0°С (пачатак вясны ў кліматалогіі) па Брэсцкай і большай частцы Гродзенскай, поўдні і паўднёвым усходзе Гомельскай абласцей ажыццявіўся на два-тры тыдні раней звычайных тэрмінаў (20-24 лютага), па поўначы і паўночным усходзе краіны – 25 сакавіка, у тэрміны блізкія да звычайных. На астатняй тэрыторыі краіны ажыццявіўся пераход на 2-7 дзён раней звычайнага (12-14 сакавіка).
Пачатак вегетацыйнага перыяду (пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 5ºС ў бок павышэння) па паўднёвай і заходняй частцы краіны, а таксама па паўночным усходзе краіны адзначан 25-30 сакавіка, на адну-два тыдні раней, чым звычайна, а па астатняй тэрыторыі краіны – 10 красавіка, у тэрміны блізкія да звычайных.
У красавіку сярэдняя па краіне тэмпература паветра склала 6,5°С, што на 0,8°С ніжэй за кліматычную норму. Такі і больш халодны красавік адзначаецца ў сярэднім па тэрыторыі краіны раз у 2-3 гады, а апошні раз – у 2017 годзе.
29-30 красавіка па большай частцы тэрыторыі краіны, а па поўначы і паўночным захадзе – 5-10 мая, ажыццявіўся ўстойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 8°С (заканчэнне ацяпляльнага перыяду).
У маі сярэдняя па краіне тэмпература паветра склала 12,3°С, што на 1,1°С ніжэй за кліматычную норму. Такі і больш халодны май адзначаецца ў сярэднім па тэрыторыі краіны раз у 2-4 гады, а апошні раз – у 2020 годзе.
Максімальнае значэнне тэмпературы паветра (+28,2°С) за сезон адзначана на станцыі Касцюковічы 17 мая.
10-27 мая па большай частцы тэрыторыі адбыўся пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +14°С, што лічыцца пачаткам лета ў кліматалогіі. Па паўночна-заходняй частцы па дадзеных на апошні дзень вясны пераход не ажыццявіўся.
За вясну ў Беларусі выпала 161 мм ападкаў, што складае 118% кліматычнай нормы за сезон. Больш за ўсё ападкаў выпала на тэрыторыі Віцебскай вобласці (у сярэднім па вобласці 180,2 мм (130% кліматычнай нормы), у Брэсцкай вобласці колькасць ападкаў вясновага сезона была найменшай – у сярэднім па вобласці 140,1 мм (105% нормы).
Колькасць ападкаў за вясну 2021 года і кліматычная норма
па абласцях і тэрыторыі Беларусі

Рэжым увільгатнення на працягу сезона быў неаднародным.
У сярэднім па Беларусі за сакавік выпала 26,7 мм ападкаў, што склала 68% кліматычнай нормы. Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. У першай-другой дэкадах сакавіка па тэрыторыі Віцебскай і Брэсцкай абласцей працягнулася, а на астатняй тэрыторыі краіны пачалося разбурэнне снежнага покрыва. На апошні дзень месяца снежны полаг паўсюдна адсутнічаў.
За красавік у сярэднім па Беларусі выпала 35,7 мм ападкаў, што склала 92% кліматычнай нормы. У пачатку месяца па краіне на непрацяглы час адзначалася ўтварэнне снежнага покрыва вышынёй 1-7 см.
За май у сярэднім па Беларусі выпала 98,6 мм ападкаў, што склала 167% кліматычнай нормы. Май бягучага года заняў чацвёртае месца па суме ападкаў у ранжыраваным шэрагу назіранняў ад найбольш вільготнага да найбольш сухога месяца, пачынаючы з 1945 года.
Сярэдняя колькасць ападкаў і кліматычная норма
за месяцы вясновага сезону 2021 года па Рэспубліцы Беларусь

У асобныя дні вясны месцамі адзначалася ўзмацненне ветру парывамі 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру зарэгістравана 6 мая на станцыі Валожын (23 м/с). У сакавіку ў асобныя суткі месцамі адзначаліся завеі, галалёдна-шэраневыя з'явы, на дарогах галалёдзіца. На працягу сезону – туманы, навальніцы, месцамі суправаджаліся градам.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў