Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
03.04.2024

Кліматычная характарыстыка сакавіка 2024 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за сакавік склала + 4,1°С, што вышэй за кліматычную норму на 3,3°С. Сакавік бягучага года заняў 5 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра сакавіка за перыяд 1991-2024 гг.
ад кліматычнай нормы (0,8°С)

Станоўчая анамалія тэмпературы паветра распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі краіны і знаходзілася ў асноўным у межах ад 3 да 4°С.
У абласным разрэзе найбольшыя станоўчыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай вобласці (3,5°С), найменшыя – у Гомельскай вобласці (3,1°С).


Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра сакавіка 2024 года
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Сярэдняя тэмпература паветра трох дэкад месяца была вышэйшай за норму. Асабліва цёплай была апошняя дэкада са станоўчай анамаліяй роўнай 5,1°С.
Ўстойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз 5°C у бок павышэння (пачатак перыяду вегетацыі) на большай частцы тэрыторыі краіны ажыццявіўся на 1,5-2 тыдні раней сваіх звычайных тэрмінаў – 21-29 сакавіка, на крайнім паўднёвым усходзе 17 сакавіка, а на крайнім поўдні пераход адбыўся яшчэ 21-22 лютага, што раней звычайных тэрмінаў на месяц і больш.

Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах сакавіка 2024 года па тэрыторыі Беларусі

Тэмпература паветра днём у большасці дзён месяца знаходзілася ў асноўным у межах +5 +15°С, у перыяды пахаладанняў у першай палове месяца апускалася да -1 +4°С. У канцы месяца, калі адзначалася рэзкае пацяпленне, падымалася да +20 +26°С. максімальная тэмпература паветра за месяц адзначана на станцыі Лельчыцы 31 сакавіка і склала +27,2°С. У сакавіку 2024 года па ўсёй тэрыторыі краіны абноўлены значэння абсалютнага максімуму тэмпературы паветра, перавысіўшы папярэднія на 2-5°С.
Тэмпература паветра ноччу пераважна на працягу месяца была адмоўнай і знаходзілася ў асноўным у межах -1 -5°С. У канцы месяца ў начныя гадзіны адзначалася даволі высокая для гэтага часу тэмпература паветра. Слупок тэрмометра падымаўся да +7 + 13°С. Мінімальная тэмпература паветра за месяц зарэгістраваная на станцыі Бабруйск 11 сакавіка і склала -9,3°С.

Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за сакавік 2024 года
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 22 мм ападкаў, што склала 59% кліматычнай нормы. Сакавік 2024 года ўвайшоў у дваццатку самых засушлівых, пачынаючы з 1945 года. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 50-75% кліматычнай нормы ападкаў.
Па абласцях больш за ўсё ападкаў было адзначана на тэрыторыі Гомельскай вобласці – у сярэднім 29 мм або 72% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Магілёўскай вобласці-18 мм або 48% нормы.


Колькасць ападкаў за сакавік 2024 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

На працягу першых двух дэкад месяца адзначаўся дэфіцыт ападкаў, у апошняй дэкадзе колькасць ападкаў было блізка да нормы.

Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па дэкадах сакавіка 2024 года па тэрыторыі Беларусі

Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, часам мокрага снегу і снегу. На працягу месяца снежнае покрыва адсутнічала, і толькі ў пачатку другой дэкады ўсталявалася на непрацяглы час на большасці пунктаў назірання вышынёй ад менш за 0,5 см да 4 см.
На працягу месяца назіраліся галалёдныя з'явы, туманы. На станцыях Брэст 25 сакавіка і Жлобін 29 сакавіка была зарэгістраваная навальніца. Месцамі адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру (18 м/с) была зарэгістраваная на станцыях Горкі 28 сакавіка і Кастрычнік 29 сакавіка.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў