06.12.2024
Кліматычная характарыстыка лістапада 2024 года
Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за лістапад 2024 года склала +2,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 1°С.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра лістапада за перыяд 1991-2024 гадоў
ад кліматычнай нормы (+1,6°C)
Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася станоўчая анамалія тэмпературы паветра, якая знаходзілася ў асноўным у межах ад 0,5 да 2°С.
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай вобласці (у сярэднім па вобласці 1,7°С), у Брэсцкай вобласці адхіленні былі найменшымі (0,4°С).
Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра лістапада
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
Сярэдняя тэмпература паветра трох дэкад месяца была вышэйшай за норму.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах лістапада 2024 года па тэрыторыі Беларусі
Тэмпература паветра днём у пачатку месяца ў асноўным складала +6 +14°С. Далей тэмпературны фон некалькі панізіўся, і тэмпература паветра складала 0 + 5°С, а ў асобныя дні трэцяй дэкады месцамі апускалася ніжэй нулявой адзнакі. Максімальнага значэння (+15,9°C) тэмпература паветра дасягнула 1 лістапада на станцыі Пружаны.
Начныя тэмпературы большую частку месяца былі ў інтэрвале 0 + 6°С, у самыя халодныя ночы тэмпература паніжалася да-4-6°С і ніжэй. Мінімальная тэмпература паветра за месяц адзначана на станцыі Ашмяны 23 лістапада і склала -8,8°С.
Ўстойлівы пераход сярэдняй сутачнай тэмпературы паветра праз +5°C у бок паніжэння (заканчэнне вегетацыйнага перыяду) на большай частцы тэрыторыі краіны ажыццявіўся ў пачатку лістапада, што пазней звычайнага на 4-11 дзён.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 34 мм ападкаў, што склала 74% кліматычнай нормы. Ападкі па тэрыторыі краіны распаўсюджваліся нераўнамерна. Адзначалася павелічэнне аб'ёму ападкаў з паўднёвага захаду на паўночны ўсход ад 50-75% кліматычнай нормы да 100-125% кліматычнай нормы адпаведна.
Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за лістапад
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі
Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Віцебскай вобласці – у сярэднім 51 мм або 100% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Брэсцкай вобласці -22 мм або 53% нормы.
Колькасць ападкаў за лістапад 2024 г. і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі
На працягу першых двух дэкад лістапада адзначаўся недабор ападкаў. Найбольшы дэфіцыт увільгатнення назіраўся ў першай дэкадзе месяца, у сярэднім па краіне выпала 50% нормы ападкаў. У другой дэкадзе ў сярэднім па краіне выпала 83% нормы ападкаў. У апошняй дэкадзе месяца выпала каля нормы ападкаў.
Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па дэкадах лістапада 2024 года па тэрыторыі Беларусі
Ападкі выпадалі ў выглядзе снегу, мокрага снегу і дажджу. На працягу месяца снежнае покрыва неаднаразова ўсталёўваўся і разбураўся. Максімальная вышыня снегу за месяц склала 22 см і назіралася 23 лістапада на станцыі Касцюковічы. На апошні дзень месяца снежнае покрыва практычна паўсюдна адсутнічала, за выключэннем асобных станцый, дзе яго вышыня склала ад менш за 0,5 см да 8 см (Мсціслаў).
У асобных раёнах краіны назіраліся туманы, месцамі – галалёдныя з'явы. Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру (24 м/с) зарэгістраваная на станцыях Слаўгарад, Навагрудак (2 лістапада) і Горкі, Клічаў (4 лістапада).
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання