Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
05.05.2022

Кліматычная характарыстыка красавіка 2022 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за красавік 2022 года склала 5,7°С, што ніжэй за кліматычную норму на 2,1°С.
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра красавіка за перыяд 1991-2022 гг.
ад кліматычнай нормы (7,8°С)

Па ўсёй частцы тэрыторыі краіны адзначалася адмоўная анамалія тэмпературы паветра, якая знаходзілася ў асноўным у межах ад -2,7 да -1,0°С. найбольшая адмоўнае адхіленне ад нормы адзначана на станцыі Баранавічы (-2,9°С). Найменшую – на станцыі Магілёў (-0,8°С).


Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра красавіка
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

У абласным разрэзе найменшыя значэнні адмоўных адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях (-1,6ºС), у Брэсцкай вобласці адхіленні былі найбольшымі (-2,6ºС).
Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад была ніжэй за норму. Асабліва халоднай былі першая і трэцяя дэкады з адмоўнай анамаліяй -2,1 і -2,4°С адпаведна.


Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па дэкадах красавіка 2022 года па тэрыторыі Беларусі


Тэмпература паветра днём на працягу месяца ў асноўным складала +6 + 15°С, а ў першыя дні месяца знаходзілася ў межах 0 +5°С. максімальнага значэння (+20,9°С) тэмпература паветра дасягнула 15 і 25 красавіка на станцыі Лельчыцы.
Тэмпература паветра ноччу на працягу месяца знаходзілася ў асноўным у межах -3 + 8°С, а ў самыя халодныя ночы ў першай дэкадзе месяца ў асобных раёнах апускалася да -4°С і ніжэй. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Пружаны 4 красавіка і склала -9,0°С.
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 86 мм ападкаў, што склала 222% кліматычнай нормы. Красавік 2022 года стаў самым вільготным за перыяд гадоў, пачынаючы з 1945 года. На 9 станцыях на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцей былі абноўленыя гістарычныя максімумы сумы ападкаў за месяц.
Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 100-300% нормы. Па ўсходзе, паўднёвым усходзе, месцамі ў цэнтральнай частцы краіны выпала больш за 300% нормы ападкаў.

Адхіленне ( % ) месячнай сумы ападкаў за красавік
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Магілёўскай вобласці - у сярэднім па вобласці 115,4 мм або 299% нормы. Менш за ўсё - на тэрыторыі Віцебскай вобласці – 49,9 мм або 130% нормы.



Колькасць ападкаў за красавік 2022 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі


На працягу ўсіх трох дэкад месяца выпала 200% і больш дэкаднай нормы ападкаў.


Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па дэкадах красавіка 2022 года па тэрыторыі Беларусі


Ападкі выпадалі пераважна ў выглядзе дажджоў. У асобных раёнах назіраліся туманы, навальніцы і град, у пачатку месяца – галалёд, на дарогах – галалёдзіца.
Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру за месяц зарэгістраваная 8 красавіка на станцыі Палеская і склала 23 м/с.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў