Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • facebook https://www.instagram.com X
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
11.07.2024

Кліматычная характарыстыка чэрвеня 2024 года

Сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра за чэрвень 2024 года склала +18,9°C, што вышэй за кліматычную норму на 1,9°C. Чэрвень бягучага года заняў 8 месца ў ранжыраваным шэрагу назіранняў ад самага цёплага да самага халоднага, пачынаючы з 1945 года.         
Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра чэрвеня за перыяд 1991-2024 гадоў 
ад кліматычнай нормы (+17,0°C)

Па ўсёй тэрыторыі краіны адзначалася станоўчая анамалія тэмпературы паветра, якая знаходзілася ў асноўным у межах ад +1,1 да +3,7°C. 
У абласным разрэзе найбольшыя значэнні станоўчых адхіленняў тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Магілёўскай вобласці (+2,3°C), у Брэсцкай вобласці адхіленні былі найменшымі (+1,5°C).

Адхіленне (°С) сярэдняй тэмпературы паветра чэрвеня 
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Сярэдняя тэмпература паветра ўсіх трох дэкад была вышэйшай за норму. Вельмі цёплай выдалася трэцяя дэкада са станоўчай анамаліяй 3,6°С адпаведна. 
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма 
па дэкадах чэрвеня 2024 года па тэрыторыі Беларусі

Тэмпература паветра днём у большасці дзён месяца знаходзілася пераважна ў межах +20 +27°C, а ў самыя цёплыя дні падымалася да + 30°C і вышэй. Максімальнага значэння (+33,5°C) тэмпература паветра дасягнула 30 чэрвеня на станцыі Жыткавічы.
Тэмпература паветра ўначы пераважна знаходзілася ў межах +10 +15°C, а ў самыя халодныя ночы ў першай дэкадзе месцамі апускалася да +6 +9°C. Мінімальная тэмпература паветра адзначана на станцыі Бярэзінскі запаведнік 9 чэрвеня і склала +4,8°C. 
За месяц у сярэднім па рэспубліцы выпала 83 мм ападкаў, што склала 116% кліматычнай нормы. Па тэрыторыі краіны ападкі распаўсюджваліся нераўнамерна. Па большай частцы тэрыторыі краіны выпала 100-200% нормы ападкаў. На станцыі Брагін быў абноўлены гістарычны месячны і сутачны максімум сумы ападкаў. 
Адхіленне (%) месячнай сумы ападкаў за чэрвень
ад кліматычнай нормы па тэрыторыі Беларусі

Па абласцях больш за ўсё ападкаў адзначана на тэрыторыі Гомельскай вобласці – у сярэднім па вобласці 97 мм або 139% нормы. Менш за ўсё – на тэрыторыі Гродзенскай вобласці – 77 мм або 114% нормы ападкаў.
Колькасць ападкаў за чэрвень 2024 года і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

На працягу першай і другой дэкад адзначаўся лішак ападкаў: выпала 35 і 43 мм ападкаў або 189 і 156% дэкаднай нормы адпаведна. У трэцяй дэкадзе назіраўся дэфіцыт ападкаў: выпала 5 мм або 20% нормы.  
Колькасць ападкаў і кліматычная норма 
па дэкадах чэрвеня 2024 года па тэрыторыі Беларусі

Паўсюдна назіраліся навальніцы, у асобных раёнах – град дыяметрам да 17 мм (2 чэрвеня ў Ашмянах), месцамі – туманы. Дажджы ў асноўным насілі ліўневы характар, суправаджаліся навальніцамі, месцамі дасягалі крытэра небяспечнай з'явы: 12 чэрвеня ў раёне станцыі Брагін назіраўся вельмі моцны дождж з колькасцю ападкаў 59,6 мм.
Месцамі адзначалася ўзмацненне хуткасці ветру парывамі да 15 м/с і больш. Максімальная хуткасць ветру за месяц зарэгістраваная на станцыі Слаўгарад 20 чэрвеня (24 м/с).


Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024