Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Стужка навін

Стужка навін

18.08.2020
Прэс-канферэнцыя «Папярэджанне і ліквідацыя пажараў у экасістэмах»
17 жніўня 2020 года ў прэс-цэнтры  Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя на тэму «Папярэджанне і ліквідацыя пажараў у экасістэмах» . У прэс-канферэнцыі прынялі ўдзел: Бяганскі Аляксандр Віктараві  - начальнік службы метэаралагічных прагнозаў дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" (Белгідрамет); Іофе Аляксей Аляксандравіч  - першы намеснік начальніка ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і ліквідацыі надзвычайных сітуацый Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, палкоўнік унутранай службы; Бойка Аляксей Андрэевіч  - кансультант упраўлення лясной гаспадаркі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Пачынаючы з канца ліпеня ў Беларусі ўсталявалася гарачае надвор'е. Высокі тэмпературны фон назіраецца ў паўднёвай частцы краіны. Асноўны пасыл, які накіравалі спецыялісты ў адрас усіх жыхароў і гасцей рэспублікі – ўвага пры звароце з агнём. У лясным фондзе Мінлясгаса па стане на 17 жніўня 2020 года зарэгістравана 986 выпадкаў лясных пажараў на агульнай плошчы 6 575,6 га. Як растлумачыў Аляксей Бойка, для ранняга выяўлення і своечасовага тушэння лясных пажараў у структуры галіны маецца 661 адзінка пажарна-назіральных вышак і мачтаў, з якіх 623 абсталяваны сістэмамі відэаназірання. Таксама працягваецца ўкараненне аўтаматызаванай дыстанцыйнай сістэмы ранняга выяўлення ўзгаранняў у лясным фондзе-АС "Відэаназіранні» і "Лясны вартавы". Паводле інфармацыі Аляксея Іофе ў 2020 годзе колькасць прыродных пажараў у параўнанні з 2019 годам павялічылася на 91,6%. Найбольшая колькасць узгаранняў адзначана на тэрыторыях Брэсцкай і Мінскай абласцях. Для выяўлення пажараў у прыродных экасістэмах выкарыстоўваюцца розныя віды маніторынгу: касмічны, авіяцыйны і наземны. Авіяцыйны ажыццяўляецца дзяржаўнай авіяцыйнай аварыйна-выратавальнай установай «Авіяцыя» МНС Рэспублікі Беларусь. У бягучым годзе вызначаны 38 маршрутаў авіяпатрулявання і выстаўлены 12 паветраных судоў для авіяцыйнай аховы лясоў. Што тычыцца наземнага маніторынгу, то ён ажыццяўляецца спецыялістамі Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыя ўзята з сайта  http://www.dompressy.by/2020/08/17/17-0815-00-press-konferenciya-preduprezhdenie-i-likvidaciya-pozharov-v-ekosistemax-2/  
06.08.2020
Цырымонiя адкрыцця аб'екта «Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Гродна»
6 жніўня 2020 года ў 11.00 гадзін на тэрыторыі аэрапорта г.Гродна (паблізу аг.Абухава) адбылася цырымонія ўрачыстага адкрыцця аб'екта «Будаўніцтва доплераўскага метэаралагічнага радыёлакатара на тэрыторыі аэрапорта г.Гродна» (далей – цырымонія адкрыцця). У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык, прадстаўнікі Гродзенскага абласнога і раённага выканаўчых камітэтаў, а таксама інжынерных арганізацый ТАА «Продам» і Брэсцкага філіяла НІРУП «Інстытут Белндіс» – навукова-тэхнічны цэнтр.                                                           фота ўзята з www.grodnonews. З урачыстай прамовай выступілі міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Паўлавіч Худык, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Дзяшко Уладзімір Іосіфавіч, дырэктар філіяла навукова-даследчага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства па будаўніцтву «Інстытут Белндіс»-навукова-тэхнічны цэнтр (г.Брэст) Дзяркач Валерый Мікалаевіч, дырэктар таварыства з абмежаванай адказнасцю «Продам» (г.Брэст) Дзякаў Андрэй Уладзіміравіч. Развіццё сеткі радыёлакацыйных назіранняў на тэрыторыі Беларусі дазволіць стварыць адзінае радыёлакацыйнае поле, павялічыць своечасовасць і дакладнасць штармавых папярэджанняў аб неспрыяльных і небяспечных метэаралагічных з'явах надвор'я. Прагнозы малой своечасовасці (да 6 гадзін) найбольш запатрабаваны для забеспячэння бяспекі палётаў паветраных судоў, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі (на час агратэхнічных работ), а таксама пры правядзенні спартыўных мерапрыемстваў. Апрацоўка радыёлакацыйных дадзеных дазваляе сіноптыкам будаваць метэаралагічныя карты небяспечных з'яў надвор'я, вышыні верхняй мяжы воблачнасці, сумы і інтэнсіўнасці ападкаў, хуткасці шквалаў, вызначаць наяўнасць зон турбулентнасці і абледзянення і іншых параметраў.                                                                 фота ўзята з www.grodnonews. Сетка радыёлакацыйных назіранняў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусі да нядаўняга часу складалася з двух доплераўскіх метэаралагічных радыёлакатараў (далей – ДМРЛ), размешчаных у гарадах Мінск і Гомель, а таксама метэаралагічнага радыёлакатара старога ўзору (МРЛ-5) у горадзе Брэст. Дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы А.Р.Лукашэнкі, у канцы 2018 года быў пабудаваны доплераўскi метэаралагічны лакатар у г.Віцебск, і да канца 2020 года будзе ажыццёўлена замена МРЛ-5 у г.Брэст на новы ДМРЛ. Такім чынам, з уводам ДМРЛ у г.Гродна сетка радыёлакацыйных назіранняў Белгідрамета будзе складацца з 5 радыёлакатараў, аб'яднаных у адну сістэму.                                                                       фота ўзята з www.grodnonews. Па завяршэнні мерапрыемства ва ўрачыстай абстаноўцы была перарэзана сімвалічная стужка, якая дала старт ажыццяўленню радыёлакацыйных назіранняў у г.Гродна.
05.08.2020
Прэс-канферэнцыя «Забеспячэнне пажарнай бяспекі і папярэджанне надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі 2020 года»
5 жніўня 2020 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры адбылася прэс-канферэнцыя «Забеспячэнне пажарнай бяспекі і папярэджанне надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі 2020 года» . У праведзеным прэс-мерапрыемстве прымалі ўдзел Турчын Дзмітрый Мікалаевіч  - начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь; Карповіч Станіслаў Канстанцінавіч  - начальнік Галоўнага ўпраўлення тэхнічнага прагрэсу і энергетыкі, дзяржаўнага нагляду за тэхнічным станам машын і абсталявання Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь; Бяганскі Аляксандр Віктаравіч  - начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета.   Прэс-канферэнцыя  «З абеспячэнне пажарнай бяспекі і папярэджанне надзвычайных сітуацый у перыяд правядзення ўборачнай кампаніі 2020 года»    
05.08.2020
У Белгідрамеце адбылася сустрэча працоўнага калектыву з Крывашэевым А.Я. - даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі
5 жніўня 2020 года ў актавай зале дзяржаўнай установы "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" (Белгідрамет) адбылася сустрэча працоўнага калектыву Белгідрамета з даверанай асобай кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі Крывашэевым Андрэем Яўгенавічам. У рамках гэтай сустрэчы абмяркоўваліся пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі: работы ПВТ і падатковых ільгот, увод у эксплуатацыю БелАЭС і патэнцыялу выкарыстання электраэнергіі, атрыманай у выніку працы БелАЭС і месцах пахавання радыеактыўных адходаў. Андрэй Яўгенавіч, як журналіст і палітычны аглядальнік, коратка расказаў аб сваёй працы, эпідэміялагічнай сітуацыі ў краіне і даверы да прагнозаў Белгідрамета, пажадаў поспехаў у працы і дакладных прагнозаў.
04.08.2020
Кароткая кліматычная характарыстыка і прагноз надвор'я па тэрыторыі Беларусі на жнівень 2020 года
У жніўні тэмпература паветра паніжаецца ад першай дэкады да трэцяй. Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў жніўні (кліматычная норма) складае ад +16,2°С на паўночным захадзе да +18,7°С на паўднёвым усходзе рэспублікі і ў параўнанні з ліпенем паніжаецца на 0,7-1,5°С. Больш чым у палове гадоў самай цёплай бывае першая дэкада, прыкладна адзін раз у 3 гады - другая дэкада, раз у 7 - 8 гадоў - трэцяя дэкада. У асобныя гады тэмпература паветра можа прыкметна адхіляцца ад кліматычнай нормы. Асабліва цёплым выдаўся жнівень у 1992, 2007, 2010, 2015, 2018 гадах, калі сярэдняя месячная тэмпература паветра апынулася на 2 - 3,5°С вышэй за кліматычную норму. Самы цёплы жнівень быў у 2010 годзе з сярэднямесячнай тэмпературай паветра па Беларусі +20,8ºС, што на 3,5°С вышэй за кліматычную норму. Халодным (з сярэдняй месячнай тэмпературай паветра на 2 - 3°С ніжэй за кліматычную норму) аказаўся жнівень 1956, 1964, 1965, 1976, 1977, 1980, 1987, 1993, 1998 гадоў. Самым халодным быў жнівень 1987 года, калі сярэднямесячная тэмпература склала +14,3°С, што на 3°С ніжэй за кліматычную норму. У жніўні днём паветра звычайна выграваецца да +22..+25°С. Абсалютны максімум тэмпературы паветра (+38,9°С) зарэгістраваны днём 8 жніўня 2010 года на метэастанцыі Гомель – гэта самая высокая тэмпература, якая зафіксавана на тэрыторыі Беларусі за ўвесь перыяд метэаралагічных назіранняў. Ноччу тэмпература паветра звычайна бывае +11..+14°С. Абсалютны мінімум тэмпературы паветра ў жніўні (-3,4°С) адзначаны ў ноч на 30 жніўня 1966 года на метэастанцыі Палеская. У канцы месяца сярэдняя сутачная тэмпература паветра на большай частцы тэрыторыі краіны пераходзіць праз +15°С у бок паніжэння, толькі на поўдні краіны гэты пераход ажыццяўляецца ў першай пяцідзёнцы верасня. Прыкладна раз у 20 гадоў у трэцяй дэкадзе жніўня назіраюцца замаразкі. Аднак, на Палессі замаразкі магчымы і ў другой дэкадзе, а на асушаных тарфяніках замаразкі часам назіраюцца і ў першай дэкадзе жніўня. У сярэднім за месяц бывае 11 - 15 дзён з дажджом і выпадае 55 - 83 мм ападкаў (кліматычная норма). У дажджлівыя месяцы сума ападкаў можа дасягаць 2 - 4 месячных норм і складаць 142 - 329 мм, у засушлівыя гады ў асобных раёнах месячная сума ападкаў можа змяншацца да 0 - 16 мм. Максімальная колькасць ападкаў за суткі (146 мм) зафіксавана ў Бабруйску ў 1970 годзе. Навальнічная дзейнасць у жніўні слабее, сярэдні лік дзён з навальніцамі памяншаецца да 4 - 7 дзён. У жніўні ў сярэднім на працягу 1 - 4 начэй назіраюцца туманы. Сярэдняя месячная тэмпература паветра ў жніўні чакаецца каля кліматычнай нормы (норма +16..+19°С). Месячная колькасць ападкаў чакаецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў (норма 55 - 83 мм).  
04.08.2020
Інфармацыя аб гідраметэаралагічнай абстаноўцы ў басейнах рэк Рэспублікі Беларусь, якая склалася ў ліпені 2020 года
Сярэдняя тэмпература паветра ліпеня 2020 года склала +18,3°С, што блізка да кліматычнай нормы. Па тэмпературнаму рэжыму месяц быў неаднародным. Першая дэкада была цёплай з сярэдняй тэмпературай паветра на 1,1°С вышэй за норму, другая і трэцяя дэкады былі халоднымі з сярэдняй тэмпературай паветра на 0,7 і 0,6°С ніжэй за норму адпаведна. За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 68,1 мм асадкаў, што склала 80% кліматычнай нормы. Дажджы ішлі пераважна ў першай і трэцяй дэкадах ліпеня, у асобных раёнах дасягалі крытэрыю небяспечнай з'явы. У ліпені на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1 - 21 см за суткі. На Бярэзіне ў г.Бабруйск узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства. На Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту, а на прытоку Сожа рацэ Остэр у в.Ходунь узровень вады перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму. У канцы месяца воднасць Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга, Дняпра на ўчастку Жлобін - Рэчыца, Прыпяці на ўчастку Чарнічы-Мазыр і Бярэзіны ў г.Бабруйск была блізка да звычайнай для гэтага часу года. Больш за норму на 30-60% была воднасць Сожа, Дняпра на ўчастку Орша - Магілёў і Бярэзіны ля г.Барысаў. Воднасць Нёмана, Віліі і Прыпяці ў г.Пінск была менш за норму на 20-40%. У ліпені сярэднямесячная тэмпература вады ў рэках склала 17-24°С, што вышэй за норму на 0,5-2,3°С.
31.07.2020
Агляд воднага рэжыму рэк у ліпені і прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў жніўні
  Агляд воднага рэжыму рэк у ліпені У ліпені на Заходняй Дзвіне, Дняпры і Сожы, у выніку выпадзення ападкаў, месцамі моцных, развіліся дажджавыя паводкі. У сувязі з павышэннем узроўняў вады на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін і г.Рэчыца, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту. На прытоку Сожа рацэ Остэр у в.Ходунь узровень вады перавысіў адзнаку выхаду вады на пойму. У басейнах рэк Нёмана, Віліі, Заходняга Буга, Бярэзіны і Прыпяці адзначаўся ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Бабруйск узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуючай суднаходства. Мінімальныя значэнні ўзроўняў вады наблізіліся да шматгадовых мінімумаў за ліпень на Нёмане ў в.Беліца і г.Гродна, яго прытоку рацэ Шчара ў г.Слонім, прытоках Прыпяці рэках Ясельда ў г.Бяроза і в.Сенін, Цна ў в.Дзятлавічы, Лань у в.Мокрава, а на Віліі ў в.Міхалішкі ўзровень вады апусціўся ніжэй за шматгадовы мінімальны ўзровень вады за ліпень. У канцы месяца воднасць Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга, Дняпра на ўчастку Жлобін-Рэчыца, Прыпяці на ўчастку Чарнічы-Мазыр і Бярэзіны ў г.Бабруйск была блізкая да звычайнай для гэтага часу года. Больш за норму на 30-60% была воднасць Сожа, Дняпра на ўчастку Орша-Магілёў і Бярэзіны ля г.Барысаў. Воднасць Нёмана, Віліі і Прыпяці ў г.Пінск была менш за норму на 20-40%. На дату складання прагнозу на рэках краіны адзначаюцца ваганні ўзроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-18 см. Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане ў г.Гродна і Бярэзіне ў г.Бабруйск. Вада знаходзіцца на пойме на прытоку Сожа рацэ Остэр у в.Ходунь. Прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў жніўні Мінімальныя ўзроўні вады на Заходняй Дзвіне, Дняпры, Бярэзіне, Сожы і Прыпяці прагназуюцца блізкімі да сярэдніх шматгадовым значэнняў для жніўня. На Нёмане мінімальныя ўзроўні вады чакаюцца блізкімі да мінімальным шматгадовых значэнняў для гэтай пары года.    
24.07.2020
Апублікавана новая версія мабільнай праграмы "Надвор'е ў кішэні"
24 ліпеня 2020 года ў крамах праграм Google Play Store і Huawei AppGallery была апублікавана новая версія мабільнай праграмы "Надвор'е ў кішэні". На працягу некалькіх месяцаў праводзілася даследчая работа па пошуку найбольш прыдатнага для ўмоў надвор'я Рэспублікі Беларусь індэкса камфортнасці для адлюстравання тэмпературы паветра "па адчуваннях". Функцыя па адлюстраванні індэкса камфортнасці ўмоў надвор'я змяшчаецца ў новай версіі праграмы. Акрамя таго, абнаўленне змяшчае некаторыя паляпшэнні стабільнасці працы праграмы. Праграма «Надвор'е ў кішэні» ўяўляе карыстачу інфармацыю аб фактычным надвор'і, гідралагічнай, аграметэаралагічнай і радыяцыйна-экалагічнай абстаноўцы ў населеных пунктах Рэспублікі Беларусь. Гэтая інфармацыя - вынік аўтаматызаванай апрацоўкі дадзеных вымярэнняў у пунктах дзяржаўнай сеткі назіранняў Белгідрамета. Спампаваць праграму ў Google Play Market Спампаваць праграму ў Huawei AppGallery

Спецыялізаваныя сайты и сайты Філіялаў

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы