Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
09.04.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 9 красавіка 2024 года

Незвычайна цёплае без ападкаў надвор'е спрыяе прасыханню і праграванню глебы. Па апошніх дадзеных назіранняў на большай  часткі тэрыторыі Беларусі верхні 10-сантыметровы слой глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. Гэта дазваляе падтрымліваць высокія тэмпы палявых работ і сяўбы ранніх яравых культур. Складваюцца добрыя ўмовы для сяўбы цукровых буракоў, лёну, яравога рапсу. У азімых збожжавых культур працягваецца кушчэнне і адзначаецца выхад у трубку. На пасевах азімага рапсу пачаўся рост сцябла, месцамі адзначана з'яўленне суквеццяў. У яравых збожжавых культур ідзе прарастанне збожжа, на ранніх пасевах з'яўляюцца ўсходы. У бліжэйшы час чаканы павышаны тэмпературны рэжым будзе спрыяць адрастанню траў, далейшаму развіццю культур.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў