09.04.2021
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 9 красавіка 2021 года
Паводле апошніх звестак назіранняў у паўночна-ўсходняй частцы Беларусі і ў некаторых цэнтральных раёнах захоўваецца пераўвільгатненне глебы, што абцяжарвае правядзенне палявых работ. На астатняй тэрыторыі Рэспублікі верхні 10-сантыметровы слой глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. Сярэдняя тэмпература верхняга слоя глебы панізілася і складае +2..+4°С, у Брэсцкай вобласці – +4..+6°С.
У найбліжэйшыя дні чакаецца паляпшэнне аграметэаралагічнага становішча. Павышэнне тэмпературнага рэжыму будзе спрыяць прасыханню і праграванню верхняга слоя глебы, што дазволіць павялічыць тэмпы правядзення палявых работ і сяўбы яравых культур, асабліва ў паўночна-ўсходняй частцы краіны. Актывізуецца вегетацыя азімых збожжавых культур, азімага рапсу, шматгадовых траў.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання