30.09.2024
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 30 верасня 2024 года
На значнай частцы тэрыторыі hэспублікі верхні слой глебы добра увільгатнён. З-за нераўнамернага размеркавання ападкаў і моцнага ўсушэння недахоп вільгаці ў глебе захоўваецца ў большасці раёнаў паўднёва-ўсходняй паловы Беларусі і месцамі на паўночным захадзе краіны. Па звестках некаторых метэастанцый глеба сухая. На такіх плошчах ўмовы для правядзення сяўбы, з'яўлення ўсходаў і далейшага развіцця азімых культур застаюцца складаныя. Апрацоўка высушаных глеб абцяжараная.
На засеяных плошчах у азімых збожжавых культур ідзе прарастанне збожжа, з'яўляюцца ўсходы, месцамі – трэці ліст, на самых ранніх пасевах пачалося кушчэнне. У азімага рапсу працягваецца лістаўтварэнне.
У пачатку кастрычніка ўмовы для прарастання збожжа палепшацца, чаканыя кароткачасовыя дажджы будуць папаўняць ўтрыманне вільгаці ў верхніх слаях глебы.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання