Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
30.07.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 30 ліпеня 2024 года

Багатыя ападкі істотна пагоршылі ўмовы для падсыхання збожжа і правядзення ўборачных работ. З-за ветранага і дажджлівага надвор'я пашырыліся плошчы з паляганнем пасеваў. Збожжавыя культуры на непрыбраных плошчах у асноўным дасягнулі поўнай спеласці. 
На большай тэрыторыі краіны верхні 10-сантыметровы пласт глебы добра ўвільготнены. У цэнтральным рэгіёне, паўночных раёнах, а таксама на поўдні Гомельскай вобласці пасля інтэнсіўных дажджоў глеба пераўвільготненая. У бліжэйшы час у сувязі з памяншэннем дажджоў аграметэаралагічныя ўмовы палепшацца, што дасць магчымасць актывізаваць тэмпы ўборачных работ.

Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў