Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
28.05.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 28 мая 2024 года

Пад уплывам павышанага тэмпературнага рэжыму і дэфіцыту ападкаў працягваецца страта глебавай вільгаці. Кароткачасовыя дажджы, якія праходзяць, істотна не адбіваюцца на увільгатненні глебы. Па апошніх дадзеных назіранняў на большай тэрыторыі рэспублікі назіраецца слабое ўвільгатненне верхняга 10-сантыметровага пласта глебы. У заходніх раёнах Брэсцкай, на поўдні Гомельскай вобласці і месцамі ў цэнтральнай частцы краіны верхні пласт глебы цалкам высушаны.
У бліжэйшы час з-за нераўнамернага размеркавання і кароткачасовага характару чаканых дажджоў ўтрыманне глебавай вільгаці ў большасці раёнаў краіны істотна не павялічыцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў