Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
27.09.2022

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 27 верасня 2022 года

Аграметэаралагічныя ўмовы для сяўбы азімых збожжавых культур на большай частцы  тэрыторыі Беларусі складваюцца цалкам спрыяльна.
Верхні 10-сантыметровы слой глебы на асноўных масівах знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. Для правядзення ўборачных работ, у першую чаргу ўборкі кукурузы на зерне, завяршэння ўборкі крупяных культур, ўздыму льнотрасты, умовы з-за  праходзячых кароткачасовых дажджоў складваюцца не лепшым чынам. Акрамя таго, на паўднёвым усходзе Гомельскай, поўначы Магілёўскай і паўночным усходзе вВіцебскай абласцей захоўваецца моцнае ўвільгатненне верхняга пласта глебы. На такіх участках правядзенне ўборачных работ і азімай сяўбы ўскладнена. На гэтым тыдні чаканыя дажджы па-ранейшаму будуць ускладняць правядзенне ўборкі сельскагаспадарчых культур.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў