24.09.2024
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 24 верасня 2024 года
Працяглы дэфіцыт ападкаў прыводзіць да далейшага ўсушэння глебы, асабліва ва ўсходняй палове рэспублікі, дзе атмасферная і глебавая засуха дасягнулі крытэра небяспечнай аграметэаралагічнай з'явы. Па выніках апошняга інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы пад азімымі збожжавымі культурамі і азімым рапсам у многіх раёнах усходняй паловы краіны і месцамі ў Брэсцкай вобласці запасы прадуктыўнай вільгаці ў ворным слое нізкія, на астатняй тэрыторыі Беларусі – здавальняючыя. Толькі ў шэрагу заходніх раёнаў, дзе ў сярэдзіне верасня прайшлі ападкі, у ворным пласце глебы запасы прадуктыўнай вільгаці дастатковыя.
Чаканыя ў другой палове тыдня дажджы павінны завільгатнець глебу. Аграметэаралагічныя ўмовы для сяўбы, з'яўлення ўсходаў і далейшага развіцця азімых культур палепшацца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання