Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
20.03.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 20 сакавіка 2024 года

Адсутнасць ўстойлівага цяпла стрымлівае паспяванне глебы. У начны час пад уплывам адмоўных тэмператур верхні пласт глебы месцамі падмярзае. Па апошніх дадзеных назіранняў на большай частцы Брэсцкай, Гомельскай, месцамі ў Гродзенскай і ў Мінскай вобласці верхні 10-сантыметровы слой глебы знаходзіцца ў умерана вільготным стане. У цэнтральных раёнах, у паўночным і ўсходнім рэгіёнах краіны ў асноўным яшчэ захоўваецца пераўвільгатненне глебы.
У бліжэйшы час на тэрыторыі рэспублікі тэмпературны рэжым крыху падвысіцца, што палепшыць прагрэў глебы. Чаканыя дажджы ўвільгатняць верхнія слаі пяшчаных глеб у паўднёвых раёнах, дзе хутка ідзе страта вільгаці, але будуць стрымліваць прасыханне глебы ў паўночна-ўсходняй палове краіны.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў