17.09.2024
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 17 верасня 2024 года
Дажджы, якія прайшлі ў канцы мінулага тыдня, завільгатнелі глебу вельмі нераўнамерна. Па апошніх дадзеных візуальных назіранняў на значнай частцы тэрыторыі Заходняй паловы рэспублікі верхні 10-сантыметровы слой глебы ўвільгатнён добра. Тут палепшыліся ўмовы для правядзення сяўбы і з'яўлення ўсходаў азімых збожжавых культур. У крайніх паўднёва-заходніх раёнах Брэсцкай вобласці, дзе прайшлі вельмі моцныя дажджы, назіраецца пераўвільгатненне глебы. Пры гэтым на большай частцы тэрыторыі ўсходняй паловы краіны верхні 10-сантыметровы слой глебы па-ранейшаму сухі або слаба ўвільгатнён. На такіх плошчах захоўваюцца складаныя ўмовы для з'яўлення ўсходаў і далейшага развіцця азімых культур.
У бліжэйшы час з-за павышанага тэмпературнага рэжыму і пераважна без ападкаў надвор'я плошчы з недахопам глебавай вільгаці зноў могуць пашырыцца. Пры гэтым аграметэаралагічныя ўмовы будуць спрыяць правядзенню ўборачных работ.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання