Назіранае паніжэнне тэмпературнага рэжыму запаволіла развіццё азімых культур. Па апошніх дадзеных кушчэнне збожжавых адзначаецца на участках, засеяных у асноўным да сярэдзіны верасня. На позніх кастрычніцкіх пасевах ідзе прарастанне збожжа, працягласць перыяду ад пасеву да ўсходаў складае паўтары-два тыдні. У азімага рапсу назіраецца фарміраванне ліставай разеткі. У бліжэйшы час вегетацыя азімых культур працягнецца.
Верхні слой глебы на большай тэрыторыі Беларусі ўвільготнены добра. У найбліжэйшыя дні няўстойлівае з ападкамі надвор'е ўскладніць правядзенне палявых работ. З-за чаканых замаразкаў не варта пакідаць на палях выкапаную сельскагаспадарчую прадукцыю.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies