16.07.2024
Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 16 ліпеня 2024 года
На фоне павышанага тэмпературнага рэжыму развіццё кукурузы сёлета ідзе з апярэджаннем леташніх тэрмінаў. З мая да сярэдзіны ліпеня назапашаная сума эфектыўных тэмператур вышэй +10°С перавысіла леташнія паказчыкі для аналагічнага перыяду на 100-145°С. У кукурузы працягваецца лісцеўтварэнне, на многіх назіраных палях ідзе вымётванне мяцёлкі. На ранніх пасевах пачалося красаванне мяцёлкі і катаха. У бліжэйшы час на большай частцы тэрыторыі рэспублікі добрая вільгацезабяспечаннасць будзе спрыяць фарміраванню катаха. Стан кукурузы ў асноўным добры. Толькі некаторыя метэастанцыі знізілі візуальную ацэнку да здавальняючай з-за пашкоджанняў лісця градам.
Мінулыя моцныя дажджы і вецер павялічылі плошчы палягання збожжавых культур. У найбліжэйшыя суткі правядзенне ўборкі збожжавых, азімага рапсу на большай частцы тэрыторыі краіны ўскладняць чаканыя дажджы. У далейшым умовы для ўборачных работ будуць складвацца лепш.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання