Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
12.04.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 12 красавіка 2024 года

Па выніках інструментальнага вызначэння вільготнасці глебы на большасці плошчаў запасы прадуктыўнай вільгаці добрыя, у паўночна-ўсходняй частцы рэспублікі і ў некаторых цэнтральных раёнах вільгацезапасы павышаныя. Верхні 10-сантыметровы слой глебы на большасці плошчаў знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане. Па-ранейшаму моцна ўвільготнены верхні слой на цяжкіх суглінках у паўночна-заходняй частцы Віцебскай вобласці. На такіх участках правядзенне палявых работ абцяжарана. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см трохі панізілася.
Чаканы ў бліжэйшы час умераны тэмпературны рэжым у спалучэнні з дастаткам вільгаці будзе спрыяць фарміраванню прадуктыўнасці азімых культур, з'яўленню ўсходаў яравых.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў