выбары Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
01.11.2024

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 1 лістапада 2024 года

Нягледзячы на дэфіцыт ападкаў, які назіраўся ў мінулай дэкадзе, вільгаццезабеспячанне азімых пасеваў на асноўных масівах застаецца дастатковай. Запасы прадуктыўнай вільгаці ў глебе пераважна добрыя, на лёгкіх глебах у паўднёвай частцы краіны – здавальняючыя. На канец кастрычніка кушчэнне (аптымальная фаза для перазімоўкі) азімых збожжавых культур назіралася прыкладна на палове плошчаў. Візуальныя ацэнкі стану пасеваў па дадзеных метэастанцый ў асноўным добрыя.
У бліжэйшы час вегетацыя азімых культур прыпыніцца. У сувязі з пахаладаннем і чаканымі ападкамі ўмовы для завяршэння ўборкі позніх гародніны і караняплодаў пагаршаецца. Пры гэтым запасы глебавай вільгаці павялічацца.
Пры выкарыстанні інфармацыі спасылка на Белгідрамет абавязкова
 

Спецыялізаваныя сайты