Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.03.2019

Інфармацыя пра перавышэнні нарматываў якасці атмасфернага паветра 7 сакавіка - 13 сакавіка 2019 года

 
Дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» інфармуе аб перавышэннях нарматываў якасці па забруджвальных рэчывах у атмасферным паветры гарадоў рэспублікі за перыяд з 7 сакавіка па 13 сакавіка 2019г. 
У паветры г.Жлобін (раен вул.Прыгарадная) 7 сакавіка сярэднесутачная канцэнтрацыя цвёрдых часціц фракцыі памерам да 2,5 мікрон (далей – ЦЧ-2,5) складала 1,4 ГДК. Назіраўся паўднёвы, паўднёва – ўсходні вецер хуткасцю 1-5 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад -4,5°С да +6,1°С, адносная вільготнасць-ад 56% да 79%. 8 сакавіка зафіксавана перавышэнне нарматыву якасці па ЦЧ-2,5 у 1,3 разы. Назіраўся паўднёвы, паўднёва–заходні вецер хуткасцю 2-3 м/с, тэмпература паветра вар'іравалася ў дыяпазоне ад +3,6°С да +14,3°С, адносная вільготнасць-ад 51% да 75%.
У паветры г.Наваполацк (раён вул.Моладзевая,49) 11 сакавіка ў 09:20 зафіксавана кароткачасовае (на працягу 20 хвілін) перавышэнне нарматыву якасці ў 1,2 разы па серы дыяксіду. Назіраўся заходні вецер хуткасцю 1 м/с, тэмпература паветра складала -0,2°С, адносная вільготнасць-86%. 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў