Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
14.10.2019

Дзень маці ў Белгідрамеце

14 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца Дзень маці – самае добрае і душэўнае свята. Яно з'яўляецца данінай глыбокай павагі і пакланення перад жанчынай-маці, працаўніцай і захавальніцай сямейнага ачага, дапамагае нам яшчэ мацней адчуць веліч і святасць найважнейшай місіі жанчыны, звязанай з нараджэннем і выхаваннем дзяцей, усвядоміць яе велізарную ролю ў захаванні і ўмацаванні духоўных каштоўнасцяў, маральных ідэалаў у грамадстве.
Гісторыя свята сыходзіць каранямі ў рэлігійнае свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, і гэта не выпадкова. Як Багародзіца сваім покрывам хавае і абараняе людзей ад усіх бед і пошасцяў, так і жанчына-маці засцерагае сваіх дзяцей і свой сямейны ачаг.
З нагоды Дня маці ў Белгідрамеце прайшоў шэраг мерапрыемстваў.
Так, напярэдадні свята, 10 кастрычніка, па ініцыятыве Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Белгідрамет далучыўся да рэспубліканскай прафсаюзнай акцыі «Павіншуем маму разам!». Прафсаюзны камітэт Белгідрамета паклапаціўся пра тое, каб кожны жадаючы змог цалкам бясплатна падпісаць прыгожую кранальную паштоўку, укласці яе ў канверт і адправіць сваёй каханай маме. Выдатная акцыя нікога не пакінула абыякавым.
 
11 кастрычніка адбылося святочнае мерапрыемства, арганізатарам якога выступілі адміністрацыя і прафсаюзны камітэт Белгідрамета. 
Трэба адзначыць, што праводзіцца такое мерапрыемства не ўпершыню. Ідэя аб'яднаць два выдатныя кастрычніцкія святы-Сусветны Дзень пажылых людзей і Дзень маці для Белгідрамета стала ўжо традыцыяй. Мы запрашаем на свята ў Белгідрамет нашых былых работнікаў. На гэты раз праграма мерапрыемства была вельмі насычанай. 
З самай раніцы для нашых паважаных гасцей была арганізавана экскурсія на метэаралагічную станцыю «Мінск» у раёне ваеннага гарадка Уручча. Нашым старэйшым калегам было вельмі цікава ўбачыць сучасную станцыю і азнаёміцца з прынцыпамі яе працы.
У цёплай сяброўскай гутарцы за нашы былыя калегі ўспаміналі гады працы ў гідраметслужбе, дзяліліся сваім вопытам, давалі парады маладым работнікам.
А далей, у 12 гадзін дня ў Белгідрамеце для гасцей і ўсіх работнікаў стартаваў святочны канцэрт.
Цёплыя віншаванні гучалі ў зале як з боку цяперашняга кіраўніцтва-намесніка начальніка Святланы Андрэеўны Кузьміч, так і з боку запрошаных гасцей, у прыватнасці, ад былога кіраўніка Белгідрамета – Анатоля Іванавіча Палішчука. Віншавальныя словы прагучалі таксама і ад старшыні першаснай прафсаюзнай арганізацыі Наталлі Аляксандраўны Аляхновіч.
 
Канцэрт, прысвечаны такому святу, атрымаўся асаблівым, сапраўды яркім і маштабным. Адразу тры выдатных і таленавітых артыста падарылі выдатны настрой усім прысутным у зале, а менавіта: саліст-вакаліст Белдзяржфілармоніі Ігар Задарожны, папулярны эстрадны спявак і кампазітар Тарыэл Майсурадзэ, а таксама спявачка Саша. У зале панавала цёплая сяброўская атмасфера.  

І яшчэ адно важнае мерапрыемства, падоранае прафсаюзам Белгідрамета нашым работнікам-гэта турысцка-экскурсійная паездка ў горад Брэст, якая адбылася напярэдадні свята Дня маці 12 кастрычніка.
 
Брэсцкая крэпасць, музей выратаваных каштоўнасцяў, аглядная аўтобусна-пешаходная экскурсія не пакінулі нікога абыякавымі.
Багатая гісторыя аднаго з найстарэйшых гарадоў Беларусі, трагічныя дні чэрвеня 1941 года, гістарычнае мінулае, адроджаныя традыцыі і, вядома ж, сучаснасць зрабілі на работнікаў Белгідрамета велізарнае ўражанне. З надвор'ем пашанцавала, бо з намі ў паездцы былі прафесіяналы! Сама ж паездка натхніла ўсіх на новыя падарожжы па роднай Беларусі!

Сёння, у Дзень маці, Белгідрамет ад усяго сэрца віншуе ўсіх жанчын-маці, якія з гонарам носяць гэтае ганаровае званне. Дзякуй вам за вашу працу! 





Спецыялізаваныя сайты