Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
30.05.2018

Белгідрамет прымаў удзел у 21-й міжнароднай выставе тэхналогій і інавацый у прамысловасці ТэхІнаПрам

З 29 мая па 1 чэрвеня 2018 года ў Мінску ў Футбольным манежы (Мінск, пр. Пераможцаў 20/2) у рамках Беларускага прамысловага форуму прайшла 21-я міжнародная выстава тэхналогій і інавацый у прамысловасці ТехИнноПром.
Выстава ўключыла ў сябе тры тэматычныя часткі: 
прамысловае абсталяванне, тэхналогіі і прадукцыя;
індустрыя 4.0 – сучасная прамысловая аўтаматызацыя, перспектыўныя інавацыйныя матэрыялы і тэхналогіі;
энергетыка ў прамысловасці, энергазберажэнне, экалогія.
Асноўныя мэты выставы:
дэманстрацыя інавацыйнага прамысловага абсталявання, прадукцыі і тэхналогій айчынных і замежных кампаній для іх прасоўвання на рэгіянальныя і міжнародныя рынкі;
ўмацаванне дзелавых кантактаў і абмен вопытам.
Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" была прадстаўлена на выставе сумесна з іншымі арганізацыямі, падпарадкаванымі Міністэрству прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Экспазіцыя Мінпрыроды была прадстаўлена ў новым фармаце – замест традыцыйных плакатаў спецыяльна для выставы быў падрыхтаваны відэафільм аб асноўных напрамках дзейнасці Мінпрыроды і падначаленых ёй арганізацый.
Акрамя таго, кожны жадаючы, наведаўшы выставачны стэнд Мінпрыроды, мог азнаёміцца з прагнозам надвор'я на бліжэйшыя 6 дзён.
Афіцыйнае закрыццё адбылося ў пятніцу 1 чэрвеня ў 13.00.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў