Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
28.06.2019

Агляд воднага рэжыму рэк у чэрвені і прагнозная інфармацыя аб мінімальных узроўнях вады ў ліпені

На працягу чэрвеня на рэках краіны пераважаў спад узроўняў вады, у сувязі з чым узроўні вады апусціліся ніжэй адзнак выхаду вады на пойму на прытоках Прыпяці рэках Гарынь, Случ, Убоарць і канале Бычок, а таксама на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў. 
Воднасць большасці рэк была на 30-60% менш за норму, і толькі воднасць Заходняга Буга і Прыпяці апынулася на 30-50% больш яе. 
На дату складання прагнозу на большасці рэк назіраецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-7 см за суткі. Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца, г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель. 
Мінімальныя ўзроўні вады на большасці рэк у ліпені прагназуюцца ніжэй сярэдніх шматгадовых значэнняў і блізкімі да ніжэйшых значэнняў для гэтага часу года, што будзе спрыяць пагаршэнню экалагічнага стану водных аб'ектаў і неспрыяльна адаб'ецца на працы гідратэхнічных збудаванняў і гаспадарчых аб'ектаў. На Прыпяці мінімальныя ўзроўні вады чакаюцца вышэй сярэдніх шматгадовых значэнняў для ліпеня.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў