Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
29.03.2018

Агляд міжнародных навін

 Паводкі ў Еўропе сталі адбывацца часцей
 З 1980 года колькасць паводак у Еўропе павялічылася ў 4 разы, паведамляе інфармацыйна-аналітычнае выданне evo-rus, спасылаючыся на даклад EASAC. Таксама размова ідзе і аб павелічэнні іншых катаклізмаў. У дакуменце гаворыцца, што палітыкам трэба звярнуць увагу на гэтую сітуацыю і надаць як мага больш увагі адаптацыі інфраструктуры і сацыяльных сістэм Еўропы да імкліва зменлівага клімату. З 1980 года колькасць лясных засух і пажараў у краінах Еўропы павялічылася ў 2 разы, а колькасць паводак і іншых гідралагічных падзей - у 4 разы. 

Так мала лёду ў Арктыцы зімой яшчэ не было
Плошча льдоў Арктыкі сёлета ў сакавіку дасягнула максімальна нізкіх значэнняў, пакінуўшы ранейшыя «рэкорды» 2015, 2016 і 2017 гадоў. На думку навукоўцаў НАСА, анамальна высокія тэмпературы гэтай зімы дазволілі падоўжыцца 13-гадоваму трэнду па скарачэнні плошчы лёду. Пры гэтым, кліматолагі адзначаюць узаемадзеянне двух працэсаў: чым цяплейшая зіма, тым менш лёду сфарміруецца і гэта прыводзіць да памяншэння плошчы леднікоў. 
Гэтай зімой Арктыка перажыла некалькі перыядаў пацяплення, і нават на Паўночным полюсе перыядычна адзначаліся станоўчыя тэмпературы. Галоўную пагрозу для лядовай шапкі Арктыкі прадстаўляюць не толькі анамальна высокія тэмпературы паветра, але і буйныя расколіны, якія ў канцы зімы з'явіліся ў шматгадовых льдах ля берагоў Грэнландыі. 


Навукоўцы паведамілі вынікі назіранняў за размешчаным на італьянскім востраве Сіцылія вулканам Этна
Даследчыкі выявілі, што ён павольна спаўзае ўніз па схіле. Падрабязнасці даследавання апублікаваны ў часопісе Bulletin of Volcanology (Бюлетэнь вулканолагаў). Аўтары артыкула размясцілі на схілах вулкана сетку GPS-датчыкаў, дзякуючы якім могуць адсочваць рух як асобных частак вулкана, так і ўсёй структуры ў цэлым. Сабраўшы статыстыку за 11 гадоў, навукоўцы разлічылі, што ў сярэднім вулкан спаўзае з хуткасцю 14 мм за год. Такі рух можа прывесці да катастрафічных падзей, калі пры гэтым апынецца перакрыты рух магмы. Гара «з'язджае» па схіле пад вуглом 1-3 °. Гэты рух аўтары працы тлумачаць тым, што вулкан абапіраецца на пласт мяккіх, пластычных ападкавых парод. Па словах навукоўцаў, гэта першы выпадак, калі такі рух можна заўважыць і завіксіраваць. 

Японія ўвяла ў дзеянне сістэму дадатковых паведамленняў ранняга папярэджання аб землетрасеннях
Сістэма ранняга папярэджання выяўляе ў паказаннях сейсмаметра сейсмічныя хвалі, названыя P-хвалямі, якія выяўляюць сябе слабымі рухамі. Далей сістэма прадказвае магчымасць магутнага землятрасення інтэнсіўнасцю 5- і вышэй па японскай сейсмічнай шкале ад 0 да 7. Да цяперашняга часу ранняе папярэджанне ажыццяўлялася ў форме адзінкавага паведамлення. Але ў сакавіку 2011 года, калі ў паўночна-ўсходняй частцы Японіі адбылося землетрасенне магнітудай 9,0, жыхары раёнаў, аддаленых ад ачага здарэння, у прыватнасці, Токіо, не атрымалі папярэджанні. Новы метад выкарыстоўвае даныя фактычных назіранняў буйных сейсмічных зрухаў, у тым ліку больш павольных S-хваляў, якія ідуць за P-хвалямі. Далей сістэма выпускае дадатковыя паведамленні для раёнаў на выдаленні да 30 кіламетраў ад пункту назірання. 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў