08.09.2020
Адзіны дзень бяспекі прайшоў у школах і гімназіях г.Мінска
З 1 па 10 верасня 2020 года ў Рэспубліке Беларусь праходзіць акцыя "Адзіны дзень бяспекі". Яе мэта-фарміраванне сумеснымі намаганнямі ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці, правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з падрастаючым пакаленнем. У рамках акцыі Белгідрамет перадаў інфармацыйныя матэрыялы (буклеты, плакаты) з рэкамендацыямі па правілах паводзін у экстрэмальных умовах надвор'я ў 2 "А"клас дзяржаўнай установы адукацыі " Сярэдняя школа №140 г. Мінска", 10"В"клас дзяржаўнай установы адукацыі "Гімназія №22 г.Мінска", дзяржаўную ўстанову адукацыі "Сярэдняя школа №121 г.Мінска" і дзяржаўная ўстанова адукацыі "Сярэдняя школа №49 г. Мінска".
Класны кіраўнік 2"А"класа Зуява Святлана Валер'еўна і класны кіраўнік 10"В" класа Пятрова Алена Канстанцінаўна правялі інфармацыйныя гадзіны па тэме і распавялі пра тое, як неабходна сябе паводзіць і якія меры засцярогі неабходна прымаць пры пагрозе і ўзнікненні неспрыяльных гідраметэаралагічных з'яў у летні і зімовы перыяды, а таксама аб правілах паводзін на лёдзе.
Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы
Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь
Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь
Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці
Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання
Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання