Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
01.03.2019

Адбыўся візіт прадстаўнікоў Белгідрамета ў Казгідрамет!

З 26 па 27 лютага 2019 года офіс РГП «Казгідрамет», які размешчаны ў Астане, наведалі 4 работнікі Белгідрамета: вядучы інжынер аддзела па сувязях з грамадскасцю Корзун Я.А., начальнік аддзела колькаснага мадэлявання прагнозаў Бурак Р.М., вядучы інжынер-праграміст аддзела распрацоўкі праграмных прадуктаў Паўленка А.А. і інжынер-праграміст аддзела колькаснага мадэлявання прагнозаў службы праграмнага забеспячэння Краўчанка І.В.
Асноўныя мэты візіту заключаліся ў вывучэнні вопыту работы вылічальнага цэнтра РГП "Казгідрамет" у галіне адаптацыі мезамаштабнай мадэлі атмасферы WRF да мясцовых умоў, што дазваляе палепшыць якасць выходнай прадукцыі мадэляў, а таксама ў абмеркаванні працэсу ўзаемадзеяння са сродкамі масавай інфармацыі.
Спецыялісты Белгідрамета наведалі ранішнюю нараду сіноптыкаў Гідраметцэнтра Казгідрамета, правялі перамовы з начальнікам вылічальнага цэнтра Казгідрамета Талгатам Усманавым і з начальнікам Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва і сувязяў з грамадскасцю Гульжан Тулебаевай.

Бакі прыйшлі да высноў аб неабходнасці ўмацавання супрацоўніцтва паміж нацыянальнымі гідраметэаралагічнымі службамі Беларусі і Казахстана. Працяг перамоў плануецца ў першай палове красавіка 2019 года, калі прадстаўнікі Белгідрамета прыедуць у Астану на інфармацыйны дзень EUMETSAT.

Спецыялізаваныя сайты