Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
07.03.2019

7 сакавіка напярэдадні Дня жанчын у Белгідрамеце павіншавалі прадстаўніц прыгожага полу

Міжнародны жаночы дзень багаты традыцыямі, але самая галоўнае-праявіць асаблівую ўвагу да жанчын.  
Мужчыны Белгідрамета не засталіся ўбаку і напярэдадні дня жанчын павіншавалі прадстаўніц прыгожага полу.
Упрыгожаная паветранымі шарамі прахадная, ужо з самай раніцы стварала атмасферу свята. 
Урачыстае мерапрыемства ў актавай зале пачалося з віншавальных слоў першага намесніка начальніка Белгідрамета Алега Леанідавіча Клімовіча. Услед за пажаданнямі аптымізму, здароўя і шчасця ў адрас чароўных жанчын прадоўжыўся калейдаскоп віншаванняў, які ўключыў у сябе выступленні таленавітых маладых работнікаў Белгідрамета.
Невялікая, але насычаная канцэртная праграма не пакінула жанчын абыякавымі.
Далікатныя песні пра каханне праспяваў вядучы інжынер аддзела па сувязях з грамадскасцю Яўген Корзун, а рамантычныя вершы падарыў мілым жанчынам інжынер-радыёметрыст аддзела радыёспектраметрыі Руслан Дзюбайла.
Мілыя работніцы Белгідрамета цёпла і гасцінна, бурнымі авацыямі прымалі творчыя віншаванні. Шчаслівыя ўсмешкі, Зіхатлівыя твары, эмацыйны і душэўны ўздым-такі вынік гэтага мерапрыемства. Свята атрымалася на славу і зарадзіў пазітыўнымі эмоцыямі на ўсе наступныя святочныя вясновыя дні, падарыў дарагім жанчынам хвіліны шчасця і настрою.
 

Спецыялізаваныя сайты