Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
05.08.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 жніўня 2020 года

У мінулы перыяд (1-4 жніўня) на рэках краіны адзначаліся ваганні ўзроўняў вады. Пагоршыліся ўмовы для працы рачнога транспарту на Бярэзіне ў г.Светлагорск, на прытоку Сожа рацэ Остер у в.Хадунь ўзровень вады апусціўся ніжэй за адзнаку выхаду вады на пойму.
Па стане на 5 жніўня рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-16 см назіраецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Сураж – Ула і яе прытоку рацэ Дзісна ў г.п.Шаркаўшчына, Дняпры на ўчастку Рэчыца – Лоеў, Нёмане ў г.Гродна, Бярэзіне ў г.Светлагорск, а таксама на прытоку Заходняга Буга рацэ Мухавец у г.Брэст. На астатніх участках названых вышэй рэк, а таксама на Віліі, Сожы і Прыпяці адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-10 см за суткі. 
На Нёмане ў г.Гродна, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, лімітуецца суднаходства. 
Тэмпература вады ў рэках складае 15-23°С, у вадаёмах - 20-22°С. 
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады некалькі падвысіцца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў