Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
05.07.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 5 ліпеня 2019 года

Па стане на 5 ліпеня на рэках назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-11 см, невялікі (1-2 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на Заходняй Дзвіне на ўчастку Сураж - Віцебск, Нёмане ў г. Гродна, Дняпры на ўчастку Орша - Магілёў. На Віліі каля в. Міхалішкі ўзровень вады дасягнуў шматгадовага мінімальнага ўзроўню вады за ліпень.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне каля г. Віцебск, Нёмане ў г. Гродна, Дняпры каля г. Магілёў, г. Жлобін, г. Рэчыца, г. Лоеў, Бярэзіне у г. Бабруйск і г. Светлагорск, Сожы у г. Крычаў, г. Слаўгарад і г. Гомель.  
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 13-24 °С. У бліжэйшую пяцідзёнку на рэках будуць назірацца невялікія ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады ў рэках і вадаёмах істотна не зменіцца. 
 


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў