Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
31.10.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 31 кастрычніка 2019 года

У мінулы перыяд (26-30 кастрычніка) на рэках краіны назіраліся ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да паніжэння, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Светлагорск узровень вады зноў апусціўся ніжэй за адзнаку лімітуючай суднаходства.
Па стане на 31 кастрычніка на рэках адзначаецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-6 см, нязначны (1-5 см за суткі) рост узроўняў вады назіраецца на Заходняй Дзвіне ў г.Полацк, Нёмане ў г.Гродна, Сожы ў г.Слаўгарад, некаторых іх прытоках, а таксама асобных прытоках Заходняга Буга і Прыпяці. 
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане каля Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца і г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск і г.Светлагорск, Сожы каля г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах панізілася і складае 1,3-10°С. 
Да канца гэтага тыдня на рэках будзе пераважаць спад узроўняў вады. 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў