Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
30.11.2018

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 лістапада 2018 года

  
У мінулы перыяд (24-29 лістапада) ўсталяванае марознае надвор'е спрыяла актыўнаму развіццю ледаўтваральных працэсаў на водных аб'ектах краіны. 
У цяперашні час у сувязі з ледаўтварэннем на рэках адзначаюцца рэзкія (да 32 см за суткі) ваганні ўзроўняў вады. 
Амаль паўсюдна на водных аб'ектах назіраюцца ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе заберагаў і шугахода. Ледастаў і ледастаў з палонкамі ўсталяваўся на асобных участках Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны, Сожа, Прыпяці і большасці іх прытокаў, а таксама азёрах Чырвонае і Лукомскае, вадасховішчах: Чыгірынскае, Заслаўскае, Салігорскае, Чырвоная Слабада.
У бліжэйшыя дні ўзровеный рэжым рэк істотна не зменіцца, ледаўтварэнне на рэках і вадаёмах працягнецца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў