Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
30.04.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 30 красавіка 2019 года

У мінулы перыяд (26-29 красавіка) узроўні вады апусціліся ніжэй шматгадовых мінімальных узроўняў вады за красавік на Нёмане ў в.Беліца, Бярэзіне ў г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў і г.Гомель, а таксама яго прытоку рацэ Бесядзь у в.Свяцілавічы. На Дняпры ў г.Магілёў узровень вады апусціўся ніжэй адзнакі, лімітуецца суднаходства.
Па стане на 30 красавіка на рэках краіны назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-22 см, невялікі (1-6 см за суткі) рост узроўняў вады адзначаецца на Віліі ў в.Сцешыцы, асобных прытоках Заходняй Дзвіны і Прыпяці. 
На Нёмане ў г.Гродна, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае ад 9,4°С да 17°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе адзначацца ў асноўным спад узроўняў вады, тэмпература вады ў рэках і вадаёмах істотна не зменіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў