Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
25.03.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 сакавiка 2020 года

Па стане на 25 сакавіка рост узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-2 см за суткі працягваецца на Дняпры на ўчастку Жлобін-Лоеў. На Заходняй Дзвіне, Нёмане, Віліі, Бярэзіне, Сожы, Прыпяці і на Дняпры на ўчастку Орша-Магілёў адзначаецца спад узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-27 см.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі лімітуючай суднаходства.
Ледзяныя ўтварэнні ў выглядзе забярэгаў назіраюцца на вадасховішчы Чырвоная Слабада, возеры Чырвонае і на асобных участках малых рэк.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах знаходзіцца ў межах ад 0,4°С да 5,2°С.
У бліжэйшыя суткі на большым працягу Дняпра рост узроўняў вады захаваецца, на астатніх рэках будзе назірацца спад узроўняў вады. 

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў