Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
25.04.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 25 красавіка 2019 года

 
У мінулы перыяд (20-24 красавіка) на Сожы ў г.Крычаў узровень вады апусціўся ніжэй за адзнаку, якая лімітуе суднаходства, а на Бярэзіне ў г.Бабруйск, Прыпяці ў в.Чарнічы, яе прытоках рэках Лань у в.Мокрава, Уборць у в.Краснабярэжжа і прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная ў г.Камянец узроўні вады апусціліся ніжэй шматгадовых мінімальных узроўняў вады за красавік.
 У цяперашні час на рэках назіраецца ў асноўным спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-15 см за суткі. 
На Нёмане ў г.Гродна, Сожы ў г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады знаходзяцца ніжэй адзнак, пры якіх узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах павысілася і складае ад 8,2°С да 13°С.
У найбліжэйшыя дні спад узроўняў вады на рэках захаваецца, у выніку чаго на Бярэзіне ў г.Бабруйск узровень вады наблізіцца да адзнакі, якая лімітуе суднаходства. На Нёмане ў в.Беліца і г.Гродна, Бярэзіне ў г.Светлагорск, Сожы ў г. Крычаў і г.Гомель, а таксама на асобных прытоках Заходняй Дзвіны, Заходняга Буга і Прыпяці ўзроўні вады апусцяцца ніжэй шматгадовых мінімальных узроўняў вады за красавік. Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах будзе павышацца.
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў