Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
22.02.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 22 лютага 2019 года

За мінулыя суткі ўскрылісь Днепр у г.Жлобін і прыток Прыпяці рака Случ у в.Ленін. Цалкам ачысцілася ад ледзяных утварэнняў Гарынь у в.М.Вікаравічы (прыток Прыпяці).
У цяперашні час ледастаў назіраецца на большым працягу Заходняй Дзвіны, Дняпра, Бярэзіны і асобных участках Сожа. Выходзіць на лёд небяспечна.
На рэках назіраюцца ваганні узроўняў вады з інтэнсіўнасцю ў асноўным 1-15 см за суткі, на асобных участках рэк да 59 см, у сувязі з заторамі лёду.
На прытоках Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны і рацэ Стыр у в.Лапаціна, а таксама на прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў у в.Немержа вада знаходзіцца на пойме.
У бліжэйшыя дні ваганні узроўняў вады на рэках захаваецца, умовы надвор'я будуць стрымліваць працэсы разбурэння лёду на рэках краіны.


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў