Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
21.02.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 21 лютага 2020 года

У мінулыя суткі на Заходняй Дзвіне  ў раёне г.Сураж пачаўся крыгаход, а таксама ачысцілася ад лядовых утварэнняў возера Чырвонае.
Па стане на 21 лютага забярэгі, ледастаў з палонкамі і закраінамі адзначаюцца на рацэ Піна ля г.Пінск, вадасховішчах Чыгірынскае, Заслаўскае, а таксама возеры Дрывяты.  
Рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-11 см назіраецца на Дняпры, большым працягу Заходняй Дзвіны, Прыпяці, асобных участках Нёмана і Сожа, а таксама некаторых іх прытоках. На Віліі і Бярэзіне адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-7 см за суткі. 
Ўзроўні вады перавышаюць адзнакі выхаду вады на пойму на Віліі ў в.Сцешыцы і прытоку Прыпяці канале Бычок у в.Азяраны на 9 см і 11 см адпаведна.
У бліжэйшыя дні на рэках будзе пераважаць рост узроўняў вады, ачышчэнне водных аб'ектаў краіны ад лядовых утварэнняў працягнецца.

 


Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў