Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.05.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 траўня 2019 года

Па стане на 20 траўня рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-20 см назіраецца на ўсім працягу Прыпяці і яе прытоках, Нёмане на ўчастку Стоўбцы-Масты, Дняпры на ўчастку Жлобін–Лоеў, Сожы ў г.Гомель, некаторых іх прытоках і прытоках Заходняга Буга. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Заходняй Дзвіне і Віліі адзначаецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-29 см за суткі. На прытоках Прыпяці рацэ Стыр у в.Лапаціна і канале Бычок у в.Азяраны вада знаходзіцца на пойме.
На Нёмане ў г.Гродна ўзровень вады знаходзіцца ніжэй адзнакі, пры якой узнікаюць цяжкасці ў працы рачнога транспарту.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 14-20°С.
У бліжэйшыя дні на рэках будуць адзначацца ваганні ўзроўняў вады з тэндэнцыяй да павышэння. На прытоку Заходняга Буга рацэ Нараў каля в.Нямержа і прытоку Прыпяці рацэ Цна каля в.Дзятлавічы ўзроўні вады наблізяцца да адзнак выхаду вады на пойму. На Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы каля г.Крычаў і г.Слаўгарад узроўні вады наблізяцца да адзнак, лімітуецца суднаходства.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў