Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
20.05.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 20 мая 2020 года

Па стане на 20 мая рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см адзначаецца на Нёмане, Заходняй Дзвіне ля г.Ула, Дняпры на ўчастку Жлобін-Лоеў, Сожы ў г.Гомель і Прыпяці на ўчастку Пінск – Чэрнічы. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі і Бярэзіне назіраецца спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-29 см за суткі.
Неспрыяльныя ўмовы для работы рачнога транспарту назіраюцца на Нёмане ў г.Гродна, Бярэзіне ў г.Бабруйск і Сожы каля г.Слаўгарад.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 8,6-14°С.
У бліжэйшыя дні на рэках краіны будуць назірацца ваганні ўзроўняў вады, тэмпература вады істотна не зменіцца.

 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў