Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
15.05.2020

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 15 мая 2020 года

У мінулы перыяд (12-14 мая) на большасці рэк захоўваўся рост узроўняў вады, у выніку чаго на Дняпры ў г.Жлобін, Бярэзіне ў г.Бабруйск, Сожы ў г.Слаўгарад і г.Гомель палепшыліся ўмовы для працы рачнога транспарту.
Па стане на 15 мая рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-10 см адзначаецца на Дняпры, Заходняй Дзвіне ля г.Ула і г.Верхнядзвінск, Нёмане ў г.Гродна, Бярэзіне на ўчастку Барысаў-Беразіно і ў г.Светлагорск, Сожы на ўчастку Слаўгарад-Гомель і некаторых іх прытоках. На астатнім працягу названых вышэй рэк, а таксама на Віліі і Прыпяці назіраецца спад узроўняў вады і роўны іх ход.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту захоўваюцца на Нёмане ў г.Гродна.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах панізілася і складае 7,4-15°С.
У бліжэйшыя дні на рэках басейнаў Заходняй Дзвіны, Дняпра і Сожа будзе пераважаць рост узроўняў вады, на астатніх рэках будуць адзначацца невялікія ваганні узроўняў вады. Тэмпература вады некалькі панізіцца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў