Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.01.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 студзеня 2019 года

Па стане на 10 студзеня ледастаў і ледастаў з палонкамі адзначаецца на Дняпры, Бярэзіне, Сожы, Прыпяці, большым працягу Заходняй Дзвіны і асобных участках Нёмана. На рэках басейнаў Віліі і Заходняга Буга захоўваюцца заберагі і шугаход. 
На вадаёмах назіраецца суцэльнае ледзяное покрыва таўшчынёй 17-29 см.
На рэках адзначаюцца рэзкія (да 85 см за суткі) ваганні узроўняў вады, абумоўленыя зажорамі лёду.На прытоку Заходняга Буга рацэ Лясная у г.Камянец ўзровень вады перавышае адзнаку выхаду вады на пойму.
У бліжэйшыя дні ў лядовым і ўзроўненых рэжымах рэк істотных змен не адбудзецца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў