Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя гідролага
10.06.2019

Агляд гідралагічнай абстаноўкі на 10 чэрвеня 2019 года

Па стане на 10 чэрвеня на рэках адбываецца ў асноўным спад узроўняў вады з інтэнсіўнасцю 1-17 см за суткі, рост узроўняў вады з сутачнай інтэнсіўнасцю 1-13 см адзначаецца толькі на Прыпяці, асобных участках Заходняй Дзвіны, Нёмана і Бярэзіны. Вада знаходзіцца на пойме на Прыпяці ў в.Чарнічы і некаторых яе прытоках.
Неспрыяльныя ўмовы для працы рачнога транспарту назіраюцца на Заходняй Дзвіне ў г.Віцебск, Нёмане ў г.Гродна, Дняпры ў г.Магілёў, г.Жлобін, г.Рэчыца, г.Лоеў, Бярэзіне ў г.Бабруйск, г.Светлагорск, Сожы ў г.Крычаў, г.Слаўгарад і г.Гомель.
Тэмпература вады ў рэках і вадаёмах складае 16-25°С.
Да канца гэтага тыдня на рэках будзе адзначацца ў асноўным спад узроўняў вады, у выніку чаго на прытоках Прыпяці рэках Гарынь у в.М.Вікаравічы і Убарць у в.Краснабярэжжа ўзроўні вады апусцяцца ніжэй адзнак выхаду вады на пойму.
 

  

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў