Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя"

БЕЛГIДРAМЕТ

Ru Be En
всв
youtube.com telegram viber instagram vk
  • Аб службе
    • Структура Белгідрамета
    • Гісторыя службы
    • Перыядычныя выданні
    • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
    • Закупкі
    • Вакансіі
  • Дзейнасць
    • Гідраметэаралагічная
    • Радыяцыйна-экалагічная
    • Авіяцыйна-метэаралагічная
    • Міжнародная
    • Аграметэаралагічная
  • Паслугі
    • Тарыфы на паслугі
    • Ліцэнзаванне дзейнасці і работ
    • Рэквізіты
    • Формы заявак
  • Прэс-цэнтр
    • Навіны і падзеі
    • Для зваротаў СМІ
  • Дакументы
    • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
    • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
    • Адміністрацыйныя працэдуры
    • Нарматыўныя прававыя акты
    • Сістэма менеджменту якасці
    • Інтэлектуальная ўласнасць
  • Кантакты
    • Кіраўніцтва
    • Аддзел справаводства
    • Дзяжурны сіноптык
    • Дзяжурны інжынер-радыеметрыст
    • Дзяжурны ў Мінпрыроды
    • Тэлефон даверу
    • Схема праезду
  • Звароты
    • Электронныя звароты
    • Графiк прыема
    • Графік правядзення "прамых тэлефонных ліній"
  • facebook youtube X
  • Ru Be En
  • Інфармацыя
    • Iнфармацыя аграметэаролага
    • Iнфармацыя гідролага
    • Iнфармацыя кліматолага
    • Радыяцыйна-экалагічная сітуацыя
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
04.03.2020

Кліматычная характарыстыка зімовага сезону 2019-2020

 
Зімовы сезон 2019-2020 быў анамальна цёплым, сярэдняя па Беларусі тэмпература паветра склала +1,5°С, што вышэй за кліматычную норму на 5,5°С.
Такой цёплай зімы на тэрыторыі Беларусі за ўсю гісторыю метэаназіранняў не адзначалася ні разу. Папярэдні рэкорд належыў зімоваму сезону 1989-1990 з сярэдняй тэмпературай паветра -0,1°С. Станоўчая анамалія тэмпературы паветра адзначалася паўсюдна. Найбольшыя станоўчыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Віцебскай вобласці (у сярэднім па вобласці 6,1°С), найменшыя - у Брэсцкай вобласці - у сярэднім па вобласці 4,9°С.

Адхіленне сярэдняй тэмпературы паветра за зіму
ад кліматычнай нормы (-4,0°С) па Рэспубліцы Беларусь
Усе тры зімовых месяца былі вельмі цёплымі.
Снежань быў вельмі цёплым з сярэдняй месячнай тэмпературай паветра +1,9ºС, што вышэй за кліматычную норму на 5,2°С. У ранжыраваным шэрагу ад самага цёплага да самага халоднага снежань 2019 года заняў 2 месца пасля снежня 2006 года.
У студзені сярэдняя тэмпература паветра склала +1,1°С, што вышэй за кліматычную норму на 5,5°С. Такі цёплы студзень за ўсю гісторыю метэаназіранняў адзначаецца ўпершыню. Да гэтага тэмпературны рэкорд належыў студзеню 2007 года з сярэдняй тэмпературай +0,5°С.
Люты 2020 года быў вельмі цёплым з сярэдняй тэмпературай паветра +1,6°С, што вышэй за кліматычную норму на 5,9°С. Люты з такімі высокімі сярэднямесячнымі тэмпературамі паветра адзначаецца другі раз за пасляваенны перыяд. Самым цёплым з'яўляецца люты 1990 года з сярэдняй тэмпературай +2,6°С.

Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма
па месяцах зімы 2019-2020 па Рэспубліцы Беларусь
Максімальнага значэння (+12,8°С) за гэту зіму тэмпература паветра дасягнула 18 снежня на станцыі Драгічын. Мінімальнага - станцыя Езярышча 8 лютага і склала -11,1°С. Нягледзячы на высокія тэмпературы паветра абсалютныя максімумы тэмператур па месяцах не перавышаны.
На працягу зімовага сезону не ажыццявіўся ўстойлівы пераход сярэднясутачнай тэмпературы паветра праз 0°С у бок паніжэння, такім чынам, кліматычная зіма не наступіла, а тэмпературны рэжым на працягу трох месяцаў адпавядаў лістапада і сакавіка.
За зіму 2019-2020 у сярэднім па краіне выпала 125 мм ападкаў, што складае 104% кліматычнай нормы. Максімальная за зіму колькасць ападкаў выпала ў Віцебскай вобласці (158 мм або 118% кліматычнай нормы), менш за ўсё ападкаў (102 мм) адзначалася ў Брэсцкай вобласці-90% кліматычнай нормы за сезон.

Колькасць ападкаў за зіму 2019-2020 і кліматычная норма
па абласцях і па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь
Снежань і люты характарызаваліся невялікім лішкам ападкаў, у студзені назіраўся іх недабор. У снежні выпала 48,1 мм ападкаў пры кліматычнай норме 45 мм, у студзені - 36,8 мм пры норме 40 мм, у лютым - 39,6 мм пры норме 35 мм.

Колькасць ападкаў і кліматычная норма
па месяцах зімы 2019-2020 па Рэспубліцы Беларусь
Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. На працягу ўсяго зімовага сезону не адзначалася ўтварэнне ўстойлівага снежнага покрыва. Снег залягаў месцамі на непрацяглы час вышынёй 0,1-12,0 см. На апошні дзень зімы вышыня снегу па асобных пунктах назірання знаходзілася ў межах ад 0,5 да 4 см (метэастанцыя Езярышча), на тэрыторыі Брэсцкай і Гомельскай абласцей ён адсутнічаў зусім. Сезон 2019-2020 стаў самым маласнежным за ўсю гісторыю метэаназіранняў.
Гэтай зімой у асобныя суткі месцамі назіраліся туманы, галалёдна-шэраневыя з'явы, на дарогах - галалёдзіца. У асобныя суткі адзначалася ўзмацненне ветру да 15 м /с і вышэй. Максімальная хуткасць ветру (25 м /с), якая дасягнула крытэра небяспечнай з'явы, зарэгістравана ў Ашмянах 23 лютага.
У сувязі з анамальна цёплым надвор'ем гэтай зімой неаднаразова назіраліся навальніцы, якія лічацца вельмі рэдкай зімовай з'явай – у сярэднім па краіне ў зімовыя месяцы яны адзначаюцца раз у 15-20 гадоў. У студзені навальніцы адзначаліся ў Мінску і Магілёве (22 студзеня). Апошнім разам у студзені навальніца была зарэгістравана ў Мінску ў 1958 годзе, у Магілёве - у 1983 годзе. У лютым месцамі па краіне таксама неаднаразова адзначаліся навальніцы. Так, напрыклад, 18 лютага гэтая з'ява адзначалася ў Мінску і Наваградку. Апошнім разам у лютым навальніца была зарэгістравана ў Мінску ў 2008 годзе, у Наваградку - у 2017 годзе.
 

Спецыялізаваныя сайты

POGODA.BY RAD.ORG.BY NSMOS.BY 2025 экофорум 80 лет пабеды

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы

000485_2059f4577479b892d634e00c8e272f6f_work.jpg Iнтэрнэт-партал Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь 000485_c00affee24997e03b1b615ffd4e3bc27_work.jpg Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Бiяметрычныя дакументы Рэспублікі Беларусь 000485_e94c38d286db140d595e3a1c481b5d7e_work.jpg Нацыянальны прававы Інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр інтэлектуальнай уласнасці Беларускі прафсаюз работнікаў лесу і прыродакарыстання Мінская абласная арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання Афіцыйныя геральдычныя сімвалы Рэспублікі Беларусь

Для забеспячэння зручнасці карыстальнікаў сайта выкарыстоўваюцца cookies

Падрабязней
Прыняць
Адхіліць

Аб Белгідрамеце

  • Структура Белгідрамета
  • Гісторыя службы
  • Перыядычныя выданні
  • Дзяржпраграмы і заключаныя кантракты
  • Закупкі
  • Вакансіі

Дзейнасць

  • Аграметэаралагічная
  • Гідраметэаралагічная
  • Радыяцыйна-экалагічная
  • Авіяцыйна-метэаралагічная
  • Навуковая
  • Міжнароднае супрацоўніцтва

Дакументы

  • Статут Белгідрамета і палажэнні аб філіялах
  • Ліцэнзіі, атэстаты і сертыфікаты
  • Адміністрацыйныя працэдуры
  • Нарматыўныя прававыя акты
  • Сістэма менеджменту якасці
  • Інтэлектуальная ўласнасць

Прэс-цэнтр

  • Навіны і падзеі
  • Для зваротаў СМІ

Кантакты

  • Адрас: 220114, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 110
  • Прыёмная: +375 17 373-22-31
  • E-mail: kanc@hmc.by
  • Канцылярыя: +375 17 357-95-43
  • Рэжым працы:
  • Панядзелак-пятніца:
    9.00-18.00
  • Выхадныя дні: субота, нядзеля
  • x ok facebook
© Белгiдрaмет, 2016-2024