Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя кліматолага
05.02.2019

Кліматычная характарыстыка студзеня 2019 года

Сярэдняя па Рэспубліцы Беларусь тэмпература паветра студзеня 2019 года склала -5,1°С, што ніжэй за кліматычную норму на 0,7°С. 
Адхіленне сярэдняй месячнай тэмпературы паветра студзеня 
ад кліматычнай нормы па Рэспубліцы Беларусь

Адмоўная анамалія распаўсюдзілася па ўсёй тэрыторыі Беларусі. Найбольшыя адхіленні тэмпературы паветра ад кліматычнай нормы адзначаны ў Мінскай і Магілёўскай абласцях (у сярэднім па вобласці -0,7°С), найменшыя – у Брэсцкай вобласці – у сярэднім па вобласці -0,5°С. Студзень па тэмпературным рэжыме быў неаднародным. Перыяды пацяплення змяняліся перыядамі пахаладанняў. У самыя халодныя ночы на большай частцы тэрыторыі краіны тэмпература паветра апускалася да -15°С і ніжэй. У Брагіне 28 студзеня зарэгістравана самая нізкая тэмпература паветра за студзень (-24,8°С). У самыя цёплыя суткі месяца ў дзённыя гадзіны тэмпература паветра падымалася да станоўчых значэнняў, і максімуму (+4,9°С) яна дасягнула 1 студзеня ў Высокім. Самай цёплай за студзень была другая дэкада месяца з сярэдняй тэмпературай паветра на 1,1°С вышэй за норму. Ніжэй за норму тэмпература паветра апускалася ў першай і трэцяй дэкадах студзеня. Халадней за ўсё было ў трэцяй дэкадзе месяца, калі сярэдняя тэмпература паветра была ніжэйшай за кліматычную норму на 1,8°С.
Сярэдняя тэмпература паветра і кліматычная норма па дэкадах
 у студзені 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь

За месяц у сярэднім па Беларусі выпала 48 мм ападкаў, што складае 120% кліматычнай нормы за месяц. Па тэрыторыі краіны ападкі распаўсюджваліся нераўнамерна. Найбольшая іх колькасць адзначана на тэрыторыі Гомельскай вобласці – у сярэднім па вобласці 55,1 мм (153% кліматычнай нормы), найменшая – на тэрыторыі Брэсцкай вобласці-у сярэднім 33,8 мм (91% кліматычнай нормы). Ападкі выпадалі ў выглядзе дажджу, снегу і мокрага снегу. Максімальная сутачная колькасць ападкаў (17 мм) зарэгістравана ў Мазыры 26 студзеня. 
 
Колькасць ападкаў за студзень 2019 года і кліматычная норма
 па абласцях і па тэрыторыі Беларусі

Снежнае покрыва ўтрымлівалася на працягу ўсяго месяца, яго вышыня на 31 студзеня склала ад 2 см у Гродне да 39 см у Езярышчы. У асобныя суткі месцамі назіраліся туманы, галалёды, складаныя адклады і наліпанне мокрага снегу (да 20 мм у Беразіно 31 студзеня), на дарогах галалёдзіца, адзначалася ўзмацненне ветру да 15 м/с і вышэй. Максімальная хуткасць ветру (18 м/с) зарэгістравана на метэастанцыях Гародня і Слуцк 14 і 18 студзеня адпаведна.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў