Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Аб Белгідрамеце / Дзейнасць / Авіяцыйна-метэаралагічная
23.03.2018

Авіяцыйна-метэаралагічная

Арганізацыя метэаралагічнага забеспячэння грамадзянскай авіяцыі ў Рэспубліцы Беларусь. 

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 красавіка 2002 года № 553 Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя (далей - Мінпрыроды) вызначана ўпаўнаважаным органам па метэаралагічным абслугоўванні ў інтарэсах міжнароднай аэранавігацыі. 
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 кастрычніка 2006 года № 1316 непасрэднае забеспячэнне грамадзянскай авіяцыі гідраметэаралагічнай інфармацыяй у Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляе дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыёактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя» (далей - Белгідрамет), падпарадкаваная Мінпрыроды.  
Забеспячэнне гідраметэаралагічнай інфармацыяй прадстаўляе сабой комплекс узаемазвязаных паслуг, які ўключае прадастаўленне першасных даных, атрыманых у выніку гідраметэаралагічных назіранняў, фактычнай і прагнознай інфармацыі (па выніках апрацоўкі і аналізу першасных гідраметэаралагічных даных).
Інфармацыя прадастаўляецца зацікаўленым авіяцыйным арганізацыям для садзейнічання бяспецы, рэгулярнасці і эфектыўнасці палётаў грамадзянскіх паветраных суднаў. 
Авіяцыйная метэаралагічная інфармацыя прадастаўляецца ў тэрміны і ў аб'ёмах, прадугледжаных нарматыўнымі прававымі актамі, а таксама патрабаваннямі міжнародных дагавораў, якія дзейнічаюць для Рэспублікі Беларусь.  Асноўныя патрабаванні да метэаралагічнага забеспячэння вызначаны ў Дадатку 3 ІСАО (International Civil Aviation Organization – Міжнародная арганізацыя грамадзянскай авіяцыі) «Метэаралагічнае забеспячэнне міжнароднай аэранавігацыі» і Тэхнічнага рэгламенту Сусветнай метеаралагічнай арганізацыі (СМА - № 49), том II «Метэаралагічнае абслугоўванне міжнароднай аэранавігацыі».
У склад Белгідрамета ўваходзяць сем авіяцыйных метэаралагічных станцый грамадзянскіх (далей - АМСГ) Мінск, Брэст, Гомель, Гродна, Віцебск, Магілёў, Орша. АМСГ праводзяць авіяцыйныя метэаралагічныя назіранні і распрацоўваюць авіяцыйныя прагнозы (акрамя АМСГ Орша). Распрацоўка прагнозаў ажыццяўляецца з выкарыстаннем аэрасінаптычнага матэрыялу, які паступае з дапамогай Геаінфармацыйнай сістэмы «Метэа» (ГІСМетэа). Гэта праграмны комплекс, які выконвае прыём, апрацоўку, назапашванне і адлюстраванне даных. Таксама ў працы выкарыстоўваюць розныя разліковыя метады, у тым ліку, распрацаваныя спецыялістамі дзяржаўнай гідраметэаралагічнай службы Беларусі. АМСГ Мінск, Брэст і Гомель праводзяць метэаралагічныя радыёлакацыйныя назіранні. Уся атрыманая інфармацыя прадастаўляецца для метэаралагічнага забеспячэння ўзлёт-пасадак паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі на аэрадромах, для палётаў па міжнародных і мясцовых паветраных лініях.
У 2017 годзе забяспечана 31041 узлёт-пасадак паветраных суднаў грамадзянскай авіяцыі, з іх 27743 - АМСГ Мінск, 394 - АМСГ Віцебск, 316 - АМСГ Магілёў, 1391 - АМСГ Гомель, 756 - АМСГ Брэст, 441 - АМСГ Гродна. Павелічэнне ў параўнанні з 2016 годам склала 1153 узлёт-пасадак  або 3,9%. Абслужана 130 літарных палётаў катэгорый.  У сярэднім за 2017 год прагнозы па аэрадромах спраўдзіліся на 92,7%. Папярэджанняў аб небяспечных для авіяцыі з'явах надвор'я - 100%. 
Асноўнымі атрымальнікамі авіяцыйнай метэаралагічнай інфармацыі з'яўляюцца наземныя службы авіяпрадпрыемстваў, органы абслугоўвання паветранага руху, Цэнтр каардынацыі і забеспячэння палётаў, лётныя службы беларускіх авіякампаній ААТ «Авіякампанія «Белавія», ААТ «Авіякампанія Трансавіяэкспарт», Адміністрацыя Прэзідэнта, ДП «Гомельавія», больш за 50 замежных авіякампаній, у тым ліку, «Аэрафлот»(Расія), «LUFTHANSA» (Германія), «LOT» (Польшча), «TRANSAVIAВALТIKA» (Літва), «AUSTRIAN AIRLINES» (Аўстрыя) і іншыя. Выконваюцца вялікія аб'ёмы работы па забеспячэнні палётаў у авіяцыі ў інтарэсах розных галін эканомікі і дзяржаўнай авіяцыі.
Найважнейшы прыярытэт - выкананне патрабаванняў атрымальнікаў. У сувязі з гэтым у 2012 годзе ўвялі сістэму менеджменту якасці,  накіраваную на павышэнне ўзроўню авіяцыйна-метэаралагічнага забеспячэння. Орган па сертыфікацыі сістэм і персаналу – Таварыства  тэхнічнага нагляду «TÜV Thüringen eV" (ФРГ) ¬¬– сертыфікаваў арганізацыю ў галіне метэаралагічнага забеспячэння палётаў грамадзянскай авіяцыі на адпаведнасць сістэмы менеджменту патрабаванням стандарта ISO 9001: 2008. Прыдатнасць дзеючай сістэмы якасці вызначаюць пры штогадовым правядзенні наглядальных аўдытаў спецыялізаванай арганізацыяй - партнёрам «TÜV Thüringen eV».

Спецыялізаваныя сайты

Iнфармацыйныя iнтэрнэт-парталы