Нацыянальны Герб Рэспублiкi Беларусь Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
06.09.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 6 верасня 2019 года

На большай тэрыторыі Беларусі складваюцца цалкам спрыяльныя аграметэаралагічныя ўмовы для правядзення палявых сельскагаспадарчых работ: уборкі бульбы, гародніны, нарыхтоўкі кармоў, уздыму льнотрасты, сяўбы азімых збожжавых культур. Дажджы, якія прайшлі ў першай палове тыдня, увільгатнілі верхнія слаі глебы – па апошніх дадзеных візуальных назіранняў на большасці плошчаў верхні 10-сантыметровы слой глебы знаходзіцца ва ўмерана вільготным стане, што дазваляе з добрай якасцю праводзіць апрацоўку глебы пад пасеў азімых збожжавых культур. Пераважна ў паўднёва-ўсходняй частцы краіны і ў некаторых раёнах паўднёва-заходняга рэгіёну, дзе ападкаў выпала менш за ўсё (па звестках шэрагу метэастанцый на паўднёвым усходзе дажджоў не было), верхні 10-сантыметровы слой глебы слаба увільгатнен. Паводле звестак метэастанцый Мазыр і Васілевічы на глыбіні 10 см глеба сухая. Тут умовы для правядзення сяўбы азімых збожжавых культур складваюцца неспрыяльна. 
Цёплае надвор'е і недабор ападкаў, асабліва ў паўднёва-ўсходнім рэгіёне Рэспублікі, у бліжэйшыя дні будуць спрыяць далейшай страце вільгаці з глебы і павелічэнню плошчаў з недастатковым увільгатненнем верхняга слоя.

Спецыялізаваныя сайты