Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
31.10.2018

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 31 кастрычніка 2018 года

Па апошніх дадзеных назіранняў верхні 10-сантыметровы пласт глебы на большай частцы Беларусі знаходзіцца ў добра увільгатненным стане. Пасля прайшоўшых дажджоў павялічыліся плошчы з переўвільгатненнем глебы ў Віцебскай і Гродзенскай абласцях. Моцнае ўвільгатненне адзначаецца таксама ў некаторых раёнах Брэсцкай і Мінскай абласцей, што можа адбіцца на завяршэнні ўборкі пазнейшай гародніны, бульбы, цукровых буракоў і кукурузы.
На большасці наглядальных участках азімыя збожжавыя культуры раскусціліся. На плошчах, засеяных у канцы верасня-пачатку кастрычніка, назіраюцца ўсходы і трэці ліст. На пасевах азімага рапсу працягваецца фарміраванне ліставай разеткі. 
У бліжэйшы час аграметэаралагічныя ўмовы для азімых культур будуць складвацца цалкам спрыяльна, вегетацыя азімых працягнецца, што дазволіць ім атрымаць дадатковае развіццё.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў