Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
03.12.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 3 снежня 2019 года

Аграметэаралагічныя ўмовы для пачатку зімоўкі азімых культур складваюцца здавальняюча. Снежнае покрыва па апошніх дадзеных назіранняў нязначнае, у шэрагу раёнаў краіны – адсутнічае. На канец лістапада невялікае прамярзанне глебы назіралася пераважна ў паўночна-
ўсходняй палове Беларусі, на астатняй тэрыторыі краіны глеба заставалася адталай. Тэмпература глебы на глыбіні залягання вузла кушчэння азімых збожжавых культур і каранёвай шыйкі шматгадовых траў знаходзіцца пераважна ў межах -2..+ 1°С, ва ўсходняй палове краіны ў апошняй дэкадзе лістапада яна паніжалася да -3..-7°С. Такія тэмпературы для зімуючых культур няшкодны.
У бліжэйшы час снежнае покрыва будзе няўстойлівым, пры гэтым нізкіх тэмператур, якія ўяўляюць пагрозу азімым культурам, не чакаецца.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў