Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
29.03.2019

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 29 сакавіка 2019 года

Няўстойлівы тэмпературны рэжым стрымлівае праграванне глебы. З-за адмоўных начных тэмператур у многіх раёнах Беларусі па-ранейшаму адзначаецца падмярзанне верхняга пласта глебы. Сярэдняя тэмпература глебы на глыбіні 10 см у паўднёвай палове краіны складае ў асноўным + 3+ 5°С, на паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці - да +7°С. Тут пашырыліся плошчы з умерана вільготным станам глебы. Разам з паўднёвымі абласцямі масавая сяўба ранніх яравых культур стала магчымай у Мінскай і Гродзенскай абласцях. На прасохлых участках праводзіцца апрацоўка глебы, унясенне ўгнаенняў, агратэхнічныя мерапрыемствы па закрыцці вільгаці і па доглядзе за азімымі культурамі. Паводле апошніх звестак пераўвільгатненне глебы захоўваецца ў Віцебскай, Магілёўскай, на многіх назіраных палях у Гродзенскай вобласці і на поўначы Мінскай вобласці, правядзенне палявых сельскагаспадарчых работ тут магчыма выбарачна.
У апошнія дні сакавіка цёплае, пераважна без ападкаў, надвор'е будзе спрыяць праграванню і прасыханню верхняга пласта глебы, што дазволіць павялічыць тэмпы правядзення палявых работ і сяўбы ранніх яравых культур.
 
 

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў