Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная ўстанова "Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя" БЕЛГIДРAМЕТ
Галоўная / Інфармацыя / Iнфармацыя аграметэаролага
27.03.2020

Агляд аграметэаралагічнай сітуацыі на 27 сакавiка 2020 года

У сувязі з паніжаным тэмпературным рэжымам на бягучым тыдні аграметэаралагічныя ўмовы ў рэспубліцы складваюцца не лепшым чынам. Па-ранейшаму адзначаецца падмерзанне верхняга слоя глебы. Нізкія начныя тэмпературы ўяўлялі небяспеку для азімага рапсу, а таксама для азімых збожжавых культур, якія знаходзяцца ў фазе «выхад у трубку». Ацаніць уплыў нізкіх тэмператур на пасевы стане магчымым пасля таго, калі вегетацыя раслін зноў прыме актыўны характар.
У найбліжэйшыя дні тэмпературны рэжым некалькі павысіцца, што дазволіць павялічыць тэмпы палявых работ і сяўбы ранніх яравых культур. Аднак ужо ў пачатку наступнага тыдня зноў чакаецца пахаладанне, якое будзе суправаджацца выпадзеннем кароткачасовых ападкаў. Праграванне і высыханне глебы будзе стрымлівацца. Захаваецца верагоднасць пашкоджання азімага рапсу нізкімі тэмпературамі.

Спецыялізаваныя сайты і сайты Філіялаў